Курс валютпокупкапродажа
USD378.64380.33
EUR422.98425.4
RUR5.865.91
www.kurs.kz
 


 


Найти
 
 


Беларусь будзе пастаўляць ва Узбекістан праз біржу ўгнаенні для вінаграду


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе БУТБ.
Беларусь будзе пастаўляць ва Узбекістан праз біржу ўгнаенні для вінаграду. Дамоўленасць аб`яднаць намаганні па развіцці біржавога гандлю дасягнута 24 студзеня па выніках візіту саветніка па гандлёва-эканамічных пытаннях пасольства Узбекістана ў Беларусі Зафара Амонава ў цэнтральны офіс Беларускай універсальнай таварнай біржы.

Беларусь будзе пастаўляць ва Узбекістан праз біржу ўгнаенні для вінаграду Мэтай наведвання БУТБ стала азнаямленне з работай гандлёвай пляцоўкі Узбекскай рэспубліканскай таварна-сыравіннай біржы (УзРТСБ), якая адкрылася на беларускай біржы ў снежні мінулага года.

Цяпер гандлёвая сістэма актыўна напаўняецца заяўкамі ад беларускіх і ўзбекскіх кампаній. "Што датычыцца беларускага экспарту, то вялікія надзеі мы ўскладаем на ААТ "Гомельхімгандаль", якое распрацавала спецыяльныя ўгнаенні для вінаграду, што вырошчваецца ва Узбекістане.

Зусім хутка прадпрыемства атрымае неабходныя сертыфікаты адпаведнасці і зможа рэалізоўваць сваю прадукцыю праз гандлёвую пляцоўку УзРТСБ", - адзначыў прадстаўнік кампаніі-брокера УзРТСБ у Беларусі Сяргей Кароль.

У сувязі з гэтым Зафар Амонаў заявіў аб гатоўнасці пасольства не толькі інфармаваць узбекскіх суб`ектаў гаспадарання аб магчымасцях выхаду на беларускі рынак праз біржавую пляцоўку, але і ўдзельнічаць у прыцягненні на таргі прадстаўнікоў узбекскага бізнесу.

"Адна з прыярытэтных задач пасольства - садзейнічаць умацаванню гандлёва-эканамічных адносін паміж нашымі краінамі, таму мы зацікаўлены, каб беларуска-ўзбекскі біржавы гандаль дынамічна развіваўся, а яго аб`ёмы раслі. І ў Беларусі, і ва Узбекістане ёсць шэраг перспектыўных тавараў, якія ўжо сёння можна было б рэалізоўваць на біржавых таргах. Пры гэтым біржавы механізм дасць магчымасць рабіць гэта напрамую, без пасрэднікаў, ва ўмовах адкрытай канкурэнцыі", - падкрэсліў Зафар Амонаў.

25 студзеня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:25.01.2019
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:80
 
Ключевые слова:
Узбегистан Биржевые торги Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме