https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 


Найти
 
 


Беларусь можа нарасціць пастаўкі ў краіны, якія сутыкнуліся з няхваткай прадуктаў харчавання ва ўмовах пандэміі


Аб гэтым заявіў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Іван Крупко ў час рабочай сустрэчы членаў Савета па аграпрамысловай палітыцы ЕАЭС у фармаце відэаканферэнцыі.
"Дзяржаўная аграрная палітыка Беларусі дае магчымасць улічваць змяненні на рынку прадуктаў харчавання як унутры краіны, так і за яе межамі. Наша краіна, якая мае добры патэнцыял у аграрнай сферы, можа забяспечыць рост паставак прадуктаў харчавання ў краіны, што сутыкнуліся з праблемай харчовай бяспекі ва ўмовах пандэміі", - сказаў Іван Крупко.

Паводле яго слоў, у бягучым годзе ў Беларусі захоўваецца дадатная дынаміка ў вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі, забеспячэнні ўнутранага рынку і развіцці гандлю. За студзень-красавік вытворчасць сельгаспрадукцыі ў гаспадарках усіх катэгорый вырасла на 5,2 працэнта. Вытворчасць малака павялічылася да студзеня-красавіка 2019 года на 5,6 працэнта, жывёлы і птушкі - на 5,7 працэнта, а прадукцыі раслінаводства - на 14 працэнтаў. Рост вытворчасці сыравіны абумовіў дадатную дынаміку ў перапрацоўцы і вытворчасці гатовых прадуктаў харчавання.

Так, у першым квартале бягучага года тэмп росту вытворчасці прадуктаў харчавання, напіткаў і тытунёвых вырабаў у супастаўных цэнах склаўся на ўзроўні 106 працэнтаў да аналагічнага перыяду мінулага года.

"Мы прагназуем захаванне дадатных тэндэнцый у вытворчасці прадуктаў харчавання і, адпаведна, маем дастатковыя рэсурсы для паставак прадукцыі як на ўнутраны рынак Еўразійскага эканамічнага саюза, так і за яго межы", - адзначыў міністр.

Экспарт сельскагаспадарчай прадукцыі і прадуктаў харчавання з Беларусі ў краіны ЕАЭС у першым квартале склаў $1,2 млрд і вырас на 4,4 працэнта. Наменклатура экспартуемай прадукцыі ўключае практычна ўсе катэгорыі тавараў, пачынаючы ад мяса-малочнай групы, заканчваючы напоямі і кандытарскімі вырабамі.

Іван Крупко расказаў і аб прынятых у Беларусі мерах па забеспячэнні харчовай бяспекі ва ўмовах пандэміі.

"Указам Прэзідэнта ад 24 красавіка 2020 года нумар 143 прадугледжаны шэраг мер па падтрымцы эканомікі ў пытаннях падаткаабкладання, працоўных адносін, рэгулявання валютнага рынку, арэндных адносін, што дасць магчымасць мінімізаваць уплыў на эканоміку краіны сусветнай эпідэміялагічнай сітуацыі. Акрамя таго, уведзены меры па забеспячэнні дастатковых паставак на ўнутраны рынак і прадухіленні росту цэн на асноўныя харчовыя тавары", - звярнуў увагу ён.

"Беларусь актыўна ўдзельнічае ў выпрацоўцы краінамі ЕАЭС сумесных рашэнняў, накіраваных на барацьбу з наступствамі пандэміі. Цеснае ўзаемадзеянне па лініі аграрных ведамстваў з выкарыстаннем пляцоўкі Еўразійскай эканамічнай камісіі будзе садзйнічаць больш эфектыўнай каардынацыі сумесных дзеянняў па забеспячэнні харчовай бяспекі ЕАЭС, выпрацоўцы аператыўных мер па пераадоленні негатыўных фактараў, якія перыядычна ўзнікаюць у сусветнай эканоміцы, а таксама фарміраванні доўгатэрміновай палітыкі ў галіне вытворчасці і рэлізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі", - рэзюмаваў міністр.

Кіраўнікі аграрных ведамстваў краін ЕАЭС у час рабочай сустрэчы абмеркавалі меры, прынцыпы і падыходы па арганізацыі харчовай бяспекі, а таксама перспектывы развіцця арганічнай сельскай гаспадаркі ў краінах саюза.

18 мая 2020 , Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:18.05.2020
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:56
 
Ключевые слова:
Пандемия Карантин Продовольственная безопасность ЕЭК
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме