https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Вытворчы працэс у мяса-малочнай галіне ідзе бесперапынна, нягледзячы на COVID-19


Аб гэтым паведаміў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Ігар Брыло.
"Нягледзячы на эпідэміялагічную абстаноўку, у жывёлагадоўлі падтрымліваецца бесперапыннасць вытворчага працэсу, захаваны неабходны ўзровень тэхналагічнай дысцыпліны для забеспячэння дынамічнага росту вытворчасці прадукцыі. Атрымліваемыя аб`ёмы сыравіны і тавараў даюць магчымасць не толькі забяспечваць харчовую бяспеку, але і нарошчваць экспарт, забяспечваючы паступленне валютных сродкаў", - сказаў Ігар Брыло.

Жывёлагадоўля фармуе аснову экспартнага патэнцыялу аграпрамысловага комплексу краіны, у гэтым сектары вырабляецца больш за 50 працэнтаў прадукцыі сельскай гаспадаркі. У 2020 годзе захоўваецца дадатная дынаміка росту аб`ёмаў прадукцыі.

Паказчыкі прадукцыйнасці жывёлы перавышаюць мінулагодні ўзровень, паляпшаецца якасць рэалізуемай прадукцыі. У сельскагаспадарчых арганізацыях у студзені-красавіку атрымана больш за 2,4 млн т малака (105,6 працэнта да адпаведнага перыяду 2019 года).

Вытворчасць жывёлы і птушкі склала 596,2 тыс. т (105,7 працэнта), у тым ліку буйной рагатай жывёлы - 206,9 тыс. т (104,6 працэнта), свіней - 151 тыс. т (110,6 працэнта) і птушкі - 238,2 тыс. т (103,6 працэнта). Сярэдні надой малака ад каровы з пачатку года ўзрос да адпаведнага ўзроўню мінулага года на 84 кг і склаў амаль 1,7 тыс. т.

Колькасць малака класа экстра і вышэйшага класа, пастаўленага на перапрацоўчыя прадпрыемствы краіны за студзень-сакавік, склала 88,2 працэнта. Гэта значна пашырае магчымасці перапрацоўчых прадпрыемстваў па выпуску канкурэнтаздольнай на ўнутраным і знешнім рынках малочнай прадукцыі, адзначыў намеснік міністра.

29 мая 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.05.2020
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:324
 
Ключевые слова:
Молочная промышленность Сельское хозяйство Продовольственная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме