https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларуская фармацэўтыка ва ўмовах пандэміі паказала сваю высокую якасць — прэпараты айчыннай вытворчасці запатрабаваныя як на ўнутраным рынку, так і за мяжой


Пра гэта заявіў 30 чэрвеня кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергеенка пры наведванні ААТ «Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў».
«Гэта вядучае прадпрыемства фармацэўтычнай прамысловасці Беларусі. Яно ўпэўнена працуе ў гэтым годзе, стабільна пастаўляе сваю прадукцыю на знешнія рынкі. Мы пазнаёміліся з вытворчасцю асобных відаў прадукцыі — гэта высокатэхналагічная вытворчасць. Праца арганізавана ў кругласутачным рэжыме, — падзяліўся уражаннем ад убачанага Ігар Сяргеенка. — Таксама абмеркавалі з кіраўніцтвам прадпрыемства і аблвыканкама далейшыя напрамкі ўдасканалення прадпрыемства ў плане заваявання новых рынкаў збыту, пашырэння ўласнай вытворчасці, укаранення новай лінейкі лекавых прэпаратаў, паколькі гэтыя вырабы запатрабаваныя ў Беларусі і за мяжой. Гэта сведчыць аб высокай якасці беларускіх лекаў».

Размаўляючы з працоўным калектывам, Ігар Сяргеенка растлумачыў, што мэта паездкі ў Барысаўскі раён — паглядзець, як развіваецца рэгіён, якія клопаты і надзеі ў насельніцтва. І ў тым ліку наведаць адно з перадавых прадпрыемстваў раёна. Ён адзначыў важную ролю фармацэўтыкі, медыцыны ў цэлым у сённяшніх рэаліях.

«Мы сыходзім ўніз па захворванні. Калі на піку дыягнаставалі да 1 тыс. хворых у суткі па рэспубліцы, то апошні тыдзень — 320-350, — сказаў Ігар Сергеенка. — Больш за тое, мы ўжо правялі больш за 1 млн тэстаў. Калі пачыналі з 5 −6 лабараторый, то сёння іх больш за 50».

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта адзначыў: пандэмія даказала здольнасць беларускай сістэмы аховы здароўя вытрымаць гэтыя ўдары, хоць і было напружанне. Яна паказала, як можа мабілізавацца прамысловасць, каб забяспечыць насельніцтва патрэбнымі сродкамі абароны.

«Мы павінны разумець, што з гэтым вірусам, напэўна, прыйдзецца жыць у бліжэйшы час. Цяжка прадказаць, што будзе далей. Але гэта падзея навучыла многаму, праявіла многія чалавечыя якасці беларусаў розных прафесій, не толькі медыкаў. І з’яднала людзей», — сказаў на заканчэнне Ігар Сяргеенка.

Кіраўнік Адміністрацыі павіншаваў работнікаў з надыходзячым Днём Незалежнасці, а таксама выслухаў іх пытанні і прапановы па развіцці горада, будаўніцтве розных аб’ектаў. Распавёў пра праграму на наступную пяцігодку і асноўных кропках росту краіны і рэгіёнаў, малых гарадоў, аб прапрацоўцы змяненняў у Канстытуцыю, падтрымцы моладзі і ўдасканаленні сістэмы адукацыі.

Ігару Сергеенку імпануе пазіцыя мясцовай улады, якая была прыкметная пры зносінах з працоўным калектывам, — імкненне да дыялогу, цікавасць да меркавання насельніцтва.

«Вырашаць пытанні можна толькі сумеснымі намаганнямі і з улікам меркавання людзей, вертыкалі ўлады. І, натуральна, павінна ўлічвацца тое, якія маюцца сродкі на рэалізацыю тых ці іншых праектаў. Што трэба стварыць у першую, што ў другую чаргу», — падкрэсліў Ігар Сергеенка.

Звязда, 30 чэрвеня 2020
 
Дата публикации:30.06.2020
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:373
 
Ключевые слова:
Барысаў Фармацевтика Медикаменты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме