https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


СЗАТ «БЕЛДЖЫ» ў III квартале 2020 года заняло першае месца па продажах легкавых аўтамабіляў у Беларусі


Аб гэтым паведаміў 22 кастрычніка на прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да Дня аўтамабіліста і дарожніка, галоўны тэхнолаг прадпрыемства Віталь Быліцкі.
«Мы за трэці квартал занялі першае месца па продажах легкавых аўтамабіляў у Беларусі. У гэтым годзе мы таксама асвоілі вытворчасць па поўным тэхналагічным цыкле аўтамабіля, які спадабаўся як спажыўцам у Расіі, так і ў Беларусі — гэта Geely Coolray. Ён цяпер вельмі запатрабаваны», — сказаў Віталь Быліцкі.

Галоўны тэхнолаг расказаў, што «БЕЛДЖЫ» перадало дылерам доследную партыю дзвюх новых мадэлей. «Гэта Geely Tugella — прэміяльны красовер. Ён валодае максімальнымі опцыямі бяспекі і камфортнасці, а таксама найноўшымі тэхналогіямі, якія ёсць сёння ў легкавым аўтамабілебудаванні. І другая, больш бюджэтная, мадэль — хэтчбэк Geely GS, які ў цэнавым сегменце будзе даволі канкурэнтаздольным», — растлумачыў ён.

Паводле яго слоў, прадпрыемства таксама працуе і над электрамабілем. «Гэта электрамабіль Geely Geometry A. Ён пастаўляецца на акумулятарных батарэях дзвюх ёмістасцей — 51,9 кВт/гадз і 61,9 кВт/гадз. У першай версіі каля 400 км запас ходу (у зімовых умовах яшчэ будзем тэсціраваць), у другой — каля 500 км, — адзначыў Віталь Быліцкі. — У электрамабілі ёсць адаптыўны круіз-кантроль, сістэма аўтаматычнай паркоўкі, утрымання ў паласе і распазнавання дарожных знакаў, а таксама сістэма бяспекі, якая незалежна ад вадзіцеля спыніць аўто перад перашкодай. У канструкцыі выкарыстаны сучасныя матэрыялы і канструктыўныя рашэнні».

Урачыстае адкрыццё завода «БЕЛДЖЫ» адбылося 17 лістапада 2017 года. Прадпрыемства размясцілася паміж Барысавам і Жодзінам, займае плошчу 118 га. Аўтамабілі беларускай зборкі маркі Geely сертыфікаваны згодна з патрабаваннямі тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза, выпрабаваны па методыцы EuroNCAP (тэсты прадугледжваюць такія выпрабаванні, як франтальны, бакавы ўдар і інш.).

Звязда, 22 кастрычніка 2020
 
Дата публикации:22.10.2020
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:348
 
Ключевые слова:
Автопром Geely Электромобиль День автомомобилиста
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме