https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой пракаментаваў нядаўнія заявы Дзярждэпартамента ЗША наконт санкцый у адносінах да беларускіх прадпрыемстваў


Сітуацыя будзе вывучана на ўзроўні ўрада Беларусі, паведаміў ён журналістам у час урачыстага сходу "Саюзная дзяржава: адкрываючы новыя магчымасці"
"Гэта свежыя заявы. Вельмі глыбока мы іх не вывучалі. Я так разумею, проста ў калег надышоў ужо тэрмін. Звычайна ў сакавіку-красавіку яны разглядаюць такія рашэнні і цяпер анансавалі іх, прынамсі, на ўзроўні пэўных афіцыйных асоб. Лічу, на ўзроўні ўрада нашай рэспублікі гэта сітуацыя будзе вывучана. У выпадку неабходнасці нейкія рэчы будуць даложаны Прэзідэнту, і абавязкова будуць нейкія меры рэагавання ў выпадку, калі такая пагроза стане нейкай рэальнасцю", - сказаў Дзмітрый Крутой.

Прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША Нед Прайс 31 сакавіка заявіў, што Дзярждэпартамент мае намер рэкамендаваць Мінфіну не прадаўжаць прыпыненне санкцый супраць дзевяці прадпрыемстваў нафтахімічнай галіны Беларусі, тэрмін дзеяння якога заканчваецца 26 красавіка 2021 года. Міністэрства фінансаў ЗША часткова зняло санкцыі з дзевяці беларускіх прадпрыемстваў нафтахімічнай галіны ў кастрычніку 2015 года. Да 2018 года гэта рашэнне пераглядалася раз у паўгода, у мінулым годзе рэжым прыпынення санкцый быў прадоўжаны на год, потым яшчэ на паўтара года.

Абмежаванні былі зняты з канцэрна "Белнафтахім" і яго прадстаўніцтваў, адкрытых акцыянерных таварыстваў "Белшына", "Гродна Азот", "Гродна Хімвалакно", "Лакафарба", "Нафтан", "Полацк-Шкловалакно" і УП "Беларускі нафтавы гандлёвы дом".

Сёння ў Палацы Рэспублікі ў Мінску праходзіць урачысты сход "Саюзная дзяржава: адкрываючы новыя магчымасці", прысвечаны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. У мерапрыемстве ўдзельнічаюць кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы і яго прадстаўніцтва ў Мінску, грамадскіх аб`яднанняў і інш. Да мерапрыемства ў анлайн-фармаце падключаны студыі ў Маскве.

2 красавіка 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:02.04.2021
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:245
 
Ключевые слова:
США Санкции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме