https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Гандлёва-сэрвісны цэнтр МТЗ адкрыты ў Астрахані


Гандлёва-сэрвісны цэнтр Мінскага трактарнага завода адкрыты ў Астрахані.
«Мы ўпэўнены, што адкрыццё такога цэнтра дапаможа нарасціць нашым вытворцам продажы. Тут будзе прадстаўлена тэхніка не толькі Мінскага трактарнага завода, але і цэлы шлейф спадарожных вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі, што дазволіць даць для аграрыяў комплекснае рашэнне», — сказаў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падчас адкрыцця гандлёва-сэрвіснага цэнтра МТЗ.

Паводле яго слоў, у гэтым цэнтры можна будзе купіць цалкам укамплектаваную тэхніку, абслужыць, а таксама адрамантаваць сваімі сіламі шляхам набыцця афіцыйных запасных частак. «Гэта добрае набыццё для Астраханскага рэгіёна. Мы разам будзем ад яго атрымліваць толькі выгаду», — падкрэсліў кіраўнік урада.

Звязда, 27 кастрычніка 2022.
 
Дата публикации:27.10.2022
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:830
 
Ключевые слова:
Астрахань МТЗ Торговый центр
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме