https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь забяспечыла ў 2021 годзе экспарт сельгаспрадукцыі на рэкордную суму


Аб гэтым паведаміў 19-га студзеня першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло.
"Па выніках мінулага года мы экспартавалі прадукцыю АПК на рэкордную суму. Год закрыем з лічбай практычна $6,5 млрд. Амаль $700 млн дадалі да ўзроўню мінулага года", - сказаў Ігар Брыло.

Паводле яго слоў, на 12 працэнтаў вырас экспарт у краіны СНД (уключаючы Расію), на 42 працэнты - у краіны далёкага замежжа.

У 2020 годзе экспарт склаў $5,8 млрд. Па выніках пяцігодкі плануецца дасягнуць лічбы $7 млрд.

19-га студзеня ў Мінску праходзіць Trade Dialog айчынных вытворцаў прадуктаў з прадстаўнікамі рэтэйлу і HoReCa (так званы сегмент гасціннасці, які аб`ядноўвае кафэ, рэстараны, турыстычны і гасцінічны бізнес.) "Адкрываем сваё". Арганізатары - МАРГ і часопіс "Продукт.BY". Галоўная тэма - імпартазамяшчэнне. У праграме мерапрыемства прэзентацыя і бізнес-дэгустацыя айчынных сыроў, а таксама мясных далікатэсаў. Па выніках дэгустацыі пройдуць прамыя перагаворы вытворцаў з прадстаўнікамі рэтэйлу і HoReCa. Запланаваны таксама круглы стол з удзелам прадстаўнікоў МАРГ і Мінсельгасхарча, у час якога будуць вырашацца тэхнічныя пытанні, каб паскорыць працэс імпартазамяшчэння.

19 студзеня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.01.2022
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:228
 
Ключевые слова:
Импортозамещение Статистика Сельское хозяйство Продовольственная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме