https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Забарона на вываз неапрацаваных шкур буйной рагатай жывёлы ўводзіцца ў Беларусі


Забарону на вываз неапрацаваных шкур буйной рагатай жывёлы хутка ўвядуць у Беларусі. Аб гэтым гаворыцца ў пастанове Савета Міністраў Беларусі №1612 ад 30 лістапада 2011 года, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

Тэрмін дзеяння забароны — з 5 снежня гэтага года па 5 чэрвеня 2012-га. Забарона не распаўсюджваецца на вываз неапрацаваных шкур буйной рагатай жывёлы ў краіны Мытнага саюза, а дзейнічае толькі адносна трэціх краін. У адпаведнасці з пастановай намечана ўнесці на разгляд Камісіі Мытнага саюза прапанову аб прымяненні аналагічных мер іншымі дзяржавамі — членамі МС.

Як паведамілі ў канцэрне "Беллегпрам", які выступіў ініцыятарам увядзення забароны, амаль 30 працэнтаў рэсурсаў айчыннай скураной сыравіны ідзе на экспарт, пераважна ў краіны Еўропы. У выніку гарбарныя прадпрыемствы легпрама недаатрымліваюць сыравіну. Часовая абмежавальная мера па вывазе неапрацаваных шкур буйной рагатай жывёлы дасць магчымасць павялічыць загрузку гарбарных прадпрыемстваў Беларусі, павысіць эфектыўнасць іх гаспадарання.

Звязда, 3 снежня 2011

 
Дата публикации:03.12.2011
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:2299
 
Ключевые слова:
Шкуры крупного рогатого скота Таможенный союз Беллегпром
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме