https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Развіццё гандлю duty free абмеркавалі на нарадзе ў Прэзідэнта Беларусі


Развіццё гандлю duty free абмяркоўваецца на нарадзе ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
Прэзідэнт заявіў, што на яго разгляд унесены адпаведны праект нарматыўнага прававога акта аб развіцці сеткі такіх магазінаў.

"Мы заканадаўча вызначылі асноўныя патрабаванні да гэтых магазінаў і развіваем гэты від дзейнасці. З 2014 года колькасць такіх магазінаў у краіне павялічылася ў тры разы. Каля 70 аб`ектаў (працуюць у Беларусі на сённяшні дзень.). Тры з іх адкрыты не толькі для выязджаючых, але і для прыбываючых пасажыраў. Падпісаны ўказ аб бяспошлінным гандлі на бартах паветраных суднаў авіякампаніі "Белавія", - нагадаў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, развіццё гэтага віду гандлю садзейнічае павышэнню транзітнай і турыстычнай прывабнасці краіны, адпавядае сучасным стандартам камфортных умоў для грамадзян, якія перасякаюць граніцу.

"Для фізічных асоб гэта выгадна", - адзначыў беларускі лідар.

"Нягледзячы на вызваленне ад мытных пошлін, такія магазіны прыносяць у бюджэт пэўныя грашовыя сродкі, у тым ліку і валютную выручку. Таксама ў сетцы бяспошліннага гандлю расце ўдзельная вага тавараў айчыннай вытворчасці, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Па-мойму, не вельмі мы выраслі, але прыкладна чвэрць ад усіх тавараў мы прадаём айчыннай вытворчасці ў гэтых магазінах".

"Перспектывы ў гэтай сферы, як мяне пераконваюць зацікаўленыя асобы, не вычарпаны, і ёсць яшчэ прапановы па развіцці гэтай сеткі. Але да прыняцця новых рашэнняў трэба падыходзіць узважана - ацаніць наступствы, а таксама магчымыя рызыкі", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што перш за ўсё бяспошлінны гандаль зручны і выгадны тым, што шэраг імпартных і айчынных тавараў там таннейшы, чым у звычайных магазінах.

"Гэта зразумела. А які ўплыў гэты від гандлю аказвае на вытворцаў аналагічных беларускіх тавараў і на гандлёвую сетку - там, дзе няма льгот пэўных і гэтак далей? - адзначыў Прэзідэнт. - Гэта мяне больш за ўсё цікавіць. А што гэта добра для людзей, мы пераканаліся ўжо".

У сувязі з гэтым ён пацікавіўся ў першага віцэ-прэм`ера Аляксандра Турчына, як урад бачыць будучае развіццё гэтага віду гандлю.

"Давайце па сутнасці. Мне трэба дакладна ўразумець для сябе, што рабіць з дакументамі, якія вы ўносіце на мой разгляд. А яны датычацца пашырэння сеткі. Нарматыўна мы агаварылі і дамовіліся, як будуць дзейнічаць гэтыя магазіны. "Пернікі", прэферэнцыі, ільготы - мы ўсё гэта вызначылі, - сказаў Прэзідэнт. - Мы дамаўляліся, што пройдзе пэўны час і мы прааналізуем, якое шчасце нам падарылі гэтыя 70 магазінаў".

24 верасня 2019, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:24.09.2019
Тематика:Транспорт, Экономика
Просмотров:260
 
Ключевые слова:
duty free Беспошлинная торговля
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме