https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Кітайскія кампаніі зацікаўлены развіваць навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва з Беларуссю


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Акадэміі навук.
Магчымасці пашырэння партнёрства абмяркоўваліся 9 верасня на сустрэчы першага намесніка старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргея Чыжыка з прадстаўнікамі вядучых карпарацый Кітая і кіраўніцтвам Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень".  

"Разгледжаны пытанні пашырэння перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва вучоных Нацыянальнай акадэміі навук у рамках дзейнасці Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень", а таксама прадстаўленне прэзентацый інавацыйных распрацовак арганізацый НАН, - расказалі ў прэс-службе. - Дзейнасць кітайскіх кампаній - добры прыклад таго, як, выкарыстоўваючы навуку, можна атрымаць добрыя камерцыйныя вынікі. НАН Беларусі гатова супрацоўнічаць з кітайскімі карпарацыямі ў плане камерцыялізацыі навуковых распрацовак па самым шырокім спектры напрамкаў".

Цяпер Акадэмія навук Беларусі выконвае праекты з кітайскімі партнёрамі на агульную суму амаль $4 млн. "Але гэтага недастаткова. Гэтых кантрактаў павінна быць больш. Сумесная работа дасць магчымасць павысіць узровень навуковых распрацовак", - дадалі ў прэс-службе.

У час перагавораў намеснік генеральнага дырэктара карпарацыі China Electronics Technology Group Corporation Ху Аэймін выказаў асаблівую зацікаўленасць у супрацоўніцтве з арганізацыямі НАН Беларусі па цэлым спектры напрамкаў: энергетыка, інфармацыйныя тэхналогіі, лідары і лідарныя тэхналогіі, вытворчасць новых матэрыялаў.

Як было адзначана, Беларусі і Кітаю патрэбны новыя напрамкі і новыя механізмы супрацоўніцтва, у прыватнасці, у галіне камерцыялізацыі навуковых распрацовак і дасягненняў вучоных, у тым ліку на тэрыторыі іншых краін.

Кітайскім партнёрам былі прадстаўлены новыя распрацоўкі вучоных НАН Беларусі ў галіне лазернай фізікі, оптыкі, хіміі, інфармацыйных і біятэхналогій, машынабудавання, радыётэхнікі, прыродакарыстання.

9 верасня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:09.09.2016
Тематика:Индустриальный парк в Беларуси, Экономика
Просмотров:1030
 
Ключевые слова:
Беларусь-Китай Сотрудничество "Большой камень" Инновации Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме