Курс валютпокупкапродажа
USD346.61347.66
EUR403.66406.48
RUR5.445.51
www.kurs.kz
 


 



Найти
 
 


Першая прадукцыя ў індустрыяльным парку "Вялікі камень" будзе выпушчана ў 2019 годзе


Аб гэтым паведаміў міністр эканомікі Беларусі Уладзімір Зіноўскі па выніках чарговага, 10-га пасяджэння рабочай групы па пытаннях індустрыяльнага парка.
"Мы зарэгістравалі ўжо 23 рэзідэнты парка, і на працягу бліжэйшых трох гадоў іх колькасць можа вырасці ў два разы і нават больш. Першую прадукцыю мы разлічваем атрымаць у 2019 годзе", - расказаў Уладзімір Зіноўскі.

24 лістапада на пасяджэнні абмяркоўваліся рынкі збыту для гэтай прадукцыі.

"Ёсць усе магчымасці прадаваць высокатэхналагічную прадукцыю на рынках Еўразійскага эканамічнага саюза і Еўрапейскага саюза. Ніякіх пытанняў у гэтым плане няма", - адзначыў міністр.

Кітайскай бокам узнімалася пытанне аб паскарэнні ўводу новых аб`ектаў.

"Размова ідзе аб тым, што вялікія аб`екты будуюцца 12-14 месяцаў, а потым 8 месяцаў прымаем аб`ект. Гэта сведчыць аб тым, што трэба хутчэй адаптаваць нашы стандарты да стандартаў Кітайскай Народнай Рэспублікі, якія ў прынцыпе адпавядаюць еўрапейскім і сусветным. Тут ёсць праблемы ў нашых праектных інстытутах, гэта пытанне трэба хутчэй вырашаць",- растлумачыў Уладзімір Зіноўскі.

24 лістапада 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:24.11.2017
Тематика:Индустриальный парк в Беларуси, Экономика
Просмотров:301
 
Ключевые слова:
Сертификация Товары из Беларуси Стандарт Инновации
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме