Курс валютпокупкапродажа
USD315.58316.4
EUR342.28344.5
RUR5.545.57
www.kurs.kz
 


 




Найти
 
 


Беларусь з 1 студзеня зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты


Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 28 снежня 2016 года нумар 1095, паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Беларусь з 1 студзеня 2017 года зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, што вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС).  

Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту будзе зніжана з $90,4 да $79,1 за 1 т. Пошліна на прамагонны бензін знізіцца з $64,1 да $43,5 за 1 т, на таварныя бензіны - з $55,1 да $23,7 за 1 т.

Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты складзе $23,7 за 1 т (была $36,1). Такая ж пошліна ўстаноўлена адносна дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолаў, змазнага і іншага масла.

Папярэдні раз стаўкі вывазных мытных пошлін адносна сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 снежня. Тады яны былі таксама зніжаны.

29 снежня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.12.2016
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:132
 
Ключевые слова:
Таможенная пошлина Нефтепродукты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме