https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


ЕАЭС будзе інтэгравацца ў сістэму міжнароднага гандлю


Еўразійская эканамічная камісія (ЕЭК) падпісала мемарандум аб узаемаразуменні з Міжнародным гандлёвым цэнтрам (МГЦ), паведамілі ў прэс-службе ЕЭК.
"Мэта мемарандума - умацаванне гандлёвага і эканамічнага ўзаемадзеяння дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза і іх інтэграцыя ў сістэму міжнароднага гандлю, а таксама забеспячэнне больш эфектыўнага бізнес-асяроддзя ў краінах ЕАЭС", - растлумачылі ў прэс-службе.

Дакумент устанаўлівае рамкі супрацоўніцтва паміж МГЦ і ЕЭК і адкрывае магчымасці для рэалізацыі сумесных мерапрыемстваў і ініцыятыў, якія будуць карысныя мікра-, малым і сярэднім прадпрыемствам у Арменіі, Беларусі, Казахстане, Кыргызстане і Расіі.

"Мы зацікаўлены ў распрацоўцы сумеснага парадку дня з МГЦ і стварэнні новай платформы для больш глыбокага супрацоўніцтва, паколькі лічым, што наша ўзаемадзеянне будзе садзейнічаць далейшай эканамічнай інтэграцыі ў еўразійскім рэгіёне", - заявіла член Калегіі (міністр) па гандлі ЕЭК Вераніка Нікішына.

"МГЦ рады ўмацаваць сваё партнёрства з ЕАЭС і актыўней падтрымліваць дзяржавы - члены ў іх намаганнях па дасягненні ўстойлівага эканамічнага развіцця, - сказала выканаўчы дырэктар МГЦ Аранча Гансалес. - Гэта партнёрства дапаможа разблакіраваць нявыкарыстаны гандлёвы патэнцыял у краінах саюза і забяспечыць ім больш высокі эканамічны рост".

Міжнародны гандлёвы цэнтр з`яўляецца сумесным агенцтвам Сусветнай гандлёвай арганізацыі і Арганізацыі Аб`яднаных Нацый.

Дзейнасць МГЦ накіравана на падтрыманне гандлю і развіццё экспарту, а таксама на павышэнне канкурэнтаздольнасці малых і сярэдніх прадпрыемстваў на сусветных рынках.

10 кастрычніка 2018, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:10.10.2018
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:459
 
Ключевые слова:
ВТО Торговый центр
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме