Курс валютпокупкапродажа
USD371.32372.97
EUR420.79423.74
RUR5.565.62
www.kurs.kz
 


 



Найти
 
 


ЕАБР прапануе дадатковыя меры для пашырэння разлікаў у нацвалютах на еўразійскай прасторы


Аб гэтым заявіў старшыня праўлення Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР) Андрэй Бельянінаў на XIII Міжнароднай канферэнцыі "Еўразійская эканамічная інтэграцыя" ў Маскве.
Еўразійскі банк развіцця прапануе дадатковыя меры для далейшага пашырэння разлікаў у нацыянальных валютах на еўразійскай прасторы, у прыватнасці, стварэнне ў ЕАЭС сістэмы перадачы фінансавых паведамленняў. 

На думку Андрэя Бельянінава, "для далейшага пашырэння разлікаў у нацыянальных валютах на еўразійскай прасторы неабходна стварэнне еўразійскай сістэмы перадачы фінансавых паведамленняў з выкарыстаннем магчымасцей ЕАБР у якасці так званай рэгулятыўнай пясочніцы".

Старшыня праўлення банка адзначыў, што гэта запатрабуе плённага і актыўнага супрацоўніцтва ўсіх зацікаўленых, удзелу ўрадаў і нацыянальных банкаў краін - удзельніц ЕАБР. "Рэалізацыя гэтага праекта будзе садзейнічаць узмацненню ролі нацыянальных валют у трансгранічных разліках і дэдаларызацыі эканомік краін - удзельніц ЕАЭС", - перакананы ён.

Андрэй Бельянінаў заявіў аб намеры ЕАБР развіваць супрацоўніцтва з Банкам развіцця Беларусі і аналагічнымі фінансавымі інстытутамі іншых краін ЕАЭС. Фарміраванне адзінай разліковай прасторы ЕАЭС у нацыянальных валютах стала адной з ключавых тэм канферэнцыі "Еўразійская эканамічная інтэграцыя".

Абмяркоўваюцца ўзмацненне іх ролі ў плацяжах за экспарт і імпарт у ЕАЭС і на прасторы Вялікай Еўразіі. Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР) - міжнародная фінансавая арганізацыя, заснаваная Расіяй і Казахстанам у студзені 2006 года ў мэтах садзейнічання развіццю рыначнай эканомікі дзяржаў - удзельніц, іх устойліваму эканамічнаму росту і пашырэнню ўзаемных гандлёва-эканамічных сувязей.

Статутны капітал ЕАБР складае $7 млрд. Дзяржавамі - удзельніцамі банка з`яўляюцца Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія і Таджыкістан.

22 лістапада 2018, Масква
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.11.2018
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:56
 
Ключевые слова:
Дедолларизация Национальные валюты ЕАБР
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме