https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Абмеркаванне фарміравання агульнага рынку газу ЕАЭС будзе прадоўжана 1 лютага на ўзроўні прэм`ер-міністраў


Аб гэтым паведаміў старшыня калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Тыгран Саркісян па выніках праведзенага 18 студзеня ў Маскве Савета ЕЭК.
Абмеркаванне ўмоў фарміравання агульнага рынку газу Еўразійскага эканамічнага саюза будзе прадоўжана прэм`ер-міністрамі на бліжэйшым пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета, правядзенне якога намечана на 1 лютага ў Казахстане.

Паводле слоў Тыграна Саркісяна, Савет ЕЭК разглядаў сёння асноўную праблему ў пытанні фарміравання агульнага рынку газу - як будзе вызначацца цана на яго транзіт. Ён адзначыў, што па гэтым пытанні існуюць розныя падыходы.

"Адзін з падыходаў заключаецца ў тым, што цана на транзіт павінна быць агульнай для ўсіх краін ЕАЭС і не павінна быць вышэйшая за цэны, якія прымаюцца ў Расіі", - растлумачыў старшыня Калегіі ЕЭК.

Другі падыход заключаецца ў тым, каб кошт транзіту газу вызначаўся на наднацыянальным узроўні.

"Трэцяя пазіцыя заключаецца ў тым, што існуюць у адпаведнасці з дагаворам аб ЕАЭС паўнамоцтвы нацыянальных урадаў і яны вызначаюць кошт транзіту ўнутры сваёй краіны, - прадоўжыў Тыгран Саркісян. - А тое, што датычыцца транзіту паміж краінамі, вызначаецца міжнароднымі пагадненнямі".

"Зыходзячы з таго, што існуюць розныя падыходы, нам неабходна выпрацаваць кансэнсус па гэтым пытанні", - рэзюмаваў старшыня Калегіі ЕЭК.

18 студзеня 2019, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:18.01.2019
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:475
 
Ключевые слова:
Транзит газа Энергетика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме