https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Рыхтуецца ратыфікацыя пратакола аб павелічэнні для Беларусі нарматыву па ўвазных мытных пошлінах у ЕАЭС


Пра гэта паведаміла старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах Людміла Ніжэвіч.
Палата прадстаўнікоў разгледзіць на вясновай сесіі законапраект аб ратыфікацыі пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор аб ЕАЭС ад 29 мая 2014 года, а таксама аб змяненні і спыненні дзеяння асобных міжнародных дагавораў. Ён прадугледжвае ў ліку іншага павелічэнне для Беларусі нарматыву па ўвазных мытных пошлінах у ЕАЭС. 

Павелічэнне плануецца на 0,3 працэнтных пункта, з 4,56 да 4,86%, за кошт памяншэння нарматываў, устаноўленых для Расіі і Казахстана на 0,2 і 0,1 працэнтных пункта адпаведна.

"Гэта дазволіць Беларусі скараціць адмоўнае сальда сустрэчных патокаў сум увазных мытных пошлін і, пачынаючы з бягучага года, дадаткова атрымліваць у даход бюджэту каля Br80 млн", - адзначыла Людміла Ніжэвіч.

Яна нагадала, што нарматывы ўвазных мытных пошлін паміж бюджэтамі краін ЕАЭС пачалі прымяняцца з 1 верасня 2010 года. З тых часоў яны неаднаразова карэктаваліся, у тым ліку ў бок змяншэння для дзяржаў, якія стаялі ля вытокаў фарміравання саюза, - Расіі, Беларусі і Казахстана.

"Пры гэтым за ўвесь перыяд функцыянавання ЕАЭС Беларусь, у адрозненне ад іншых краін саюза, не распачала ніякіх дзеянняў па карэктоўцы механізму размеркавання, якія прывялі б да зніжэння паступлення пошлін (ужыванне выключэнняў, увядзенне санкцый і да т.п.), па-партнёрску падыходзіла да пытаньняў, што ўздымаюцца краінамі ў перыяд далучэння", - звярнула ўвагу парламентарый.

"Улічваючы гэта, у нашай краіны меліся ўсе аб`ектыўныя падставы для пераліку нарматываў у бок павелічэння", - дадала Людміла Ніжэвіч.

Адна з мэтаў ЕАЭС - стварэнне ўмоў для стабільнага развіцця эканомік краін-удзельніц.

"Ад таго, наколькі выразна і карэктна ў саюзе будуць выпрацаваны і ўзгоднены асноўныя прынцыпы рэгулявання ўнутранага рынку тавараў, наколькі глыбока вывучаны і улічаны інтарэсы ўсіх удзельнікаў, залежаць канкурэнтаздольнасць нацыянальных эканомік і магчымасць краін супрацьстаяць знешніх выклікам", - рэзюмавала дэпутат.

Звязда, 19 студзеня 2020
 
Дата публикации:19.01.2020
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:288
 
Ключевые слова:
Товарооборот Таможенные пошлины
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме