https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Знешні доўг знізіўся ва ўсіх краінах ЕАЭС у працэнтах да ВУП


За паўгода знешні доўг у большасці краін ЕАЭС знізіўся, але ў дзвюх дзяржавах, калі вымяраць без прывязкі да ВУП, ён вырас: у Кыргызстане і Беларусі.
Агульны знешні доўг дзяржаў ЕАЭС зменшыўся на 3,1 млрд долараў, вынікае з даных Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК).

Агульны аб’ём на 1 ліпеня склаў 701,8 млрд долараў, а годам раней – больш за 704,9 млрд долараў. У Арменіі, Казахстана і Расіі сумы доўгу знізіліся на 0,9, 1,7 і 0,5 працэнтных пунктаў адпаведна. У Кыргызстане доўг вырас на 2,7%. У Беларусі найбольшы рост – плюс 4,3%.

"У працэнтах да ВУП знешні доўг знізіўся ва ўсіх краінах ЕАЭС", - гаворыцца ў аналітыцы ЕЭК.

У Беларусі, як паказвае больш падрабязная статыстыка, самая вялікая доля ў органаў дзяржаўнага кіравання – амаль 19,4 млрд долараў пры агульным доўгу ў 44 млрд долараў. У той жа час структуры знешняга доўгу краіны істотна выраслі даўгі банкаў. Яны занялі 19% ад усяго аб’ёму (у органаў дзяржкіравання – 44%).

Высокае пакрыванне знешняга доўгу за кошт міжнародных рэзерваў ёсць толькі ў Расіі (124%). У іншых краінах Саюза паказчык вагаецца ад 17% (Беларусь) да 28,4% (Кыргызстан).

"На канец першага паўгоддзя міжнародныя рэзервы ў працэнтах да знешняга доўгу знізіліся ва ўсіх дзяржавах-членах ЕАЭС, акрамя Арменіі", - адзначаюць у ЕЭК.

Мінск, 29 кастпычніка 2022
Sputnik
 
Дата публикации:29.10.2022
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:842
 
Ключевые слова:
Внешний долг ВВП Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме