https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


29 красавіка ў Мінску пройдзе сустрэча прэзідэнтаў Беларусі, Расіі і Казахстана


Аб гэтым паведаміў прэм`ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч, сустракаючыся 15 красавіка ў Маскве з кіраўніком урада Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым.
Мясніковіч падкрэсліў, што праца над праектам дагавора аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) знаходзіцца ў завяршальнай стадыі. Але застаюцца нявырашанымі пытанні, якія ўваходзяць у кампетэнцыю ўрадаў і кіраўнікоў дзяржаў.

Прэм`ер-міністр Беларусі заявіў, што, паводле яго меркавання, пасля сустрэчы прэзідэнтаў трох дзяржаў 29 красавіка ў Мінску "будзе дадзены старт на выкананне ўнутрыдзяржаўных працэдур (па дагаворы аб стварэнні ЕАЭС. — БелТА.)".

Дзмітрый Мядзведзеў, у сваю чаргу, падкрэсліў, што праца па рэалізацыі сумесных праектаў у розных галінах эканомікі прасоўваецца. "Важна, каб гэта завяршылася стварэннем сумесных прадпрыемстваў, — сказаў ён. — Гэта супрацоўніцтва ў галіне прамысловасці, энергетыкі, сельскай гаспадаркі".

Акрамя таго, расійскі прэм`ер адзначыў некаторае скарачэнне ўзаемнага тавараабароту, якое назіралася ў пачатку года . "Нам неабходна звярнуць на гэта ўвагу, прычыны гэтага розныя", — сказаў ён.

На зніжэнне ўзаемнага гандлю звярнуў увагу і кіраўнік беларускага ўрада. "У пачатку года было некаторае зніжэнне тавараабароту, але цяпер я з задавальненнем адзначаю, што рынак ажывіўся, — сказаў Мясніковіч. — Аб`ёмы продажу сакавіка, перспектывы красавіка паказваюць павелічэнне продажу тэхнікі, сельскагаспадарчай прадукцыі".

Прэм`ер-міністр Беларусі адзначыў таксама павелічэнне інвестыцыйнай дзейнасці: "Гэта гаворыць пра высокі ўзровень даверу паміж кампаніямі дзвюх краін, калі яны ідуць на стварэнне сумесных прадпрыемстваў".

Арцём Шрайбман, БелаПАН
Мінск, 15 красавіка 2014
 
Дата публикации:15.04.2014
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:1382
 
Ключевые слова:
Мытны саюз Инвестиции Интеграция Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме