https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Золатавалютныя рэзервы Беларусі за чэрвень выраслі на 11,6 працэнта да $8,8 млрд


Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 ліпеня, паводле папярэдніх даных, склалі $8 795,7 млн (у эквіваленце), паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.
За чэрвень золатавалютныя рэзервы выраслі на $916,4 млн (на 11,6 працэнта) пасля зніжэння ў маі на $3,7 млн (на 0,05 працэнта).

Асноўным фактарам росту ўзроўню золатавалютных рэзерваў у чэрвені стала паступленне сродкаў ад размяшчэння Міністэрствам фінансаў еўрааблігацый. Таксама павелічэнню рэзерваў садзейнічаў рост кошту манетарнага золата.

У чэрвені ўрадам і Нацыянальным банкам выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля $287 млн.

Згодна з асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2020 год аб`ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2021 года павінен скласці не менш за $7,3 млрд.

7 ліпеня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.07.2020
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:264
 
Ключевые слова:
Статистика Золотовалютные резервы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме