https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


"Астана-балет" упершыню выступіць у Мінску


Гастролі артыстаў з Казахстана будуць праходзіць у межах праекта "Балетнае лета ў Вялікім".
На сцэне Вялікага тэатра Беларусі тры дні — 13, 14 і 15 чэрвеня — прадставяць свае працы артысты з тэатра "Астана Балет", паведамілі ў тэатры.

У першы дзень "Астана Балет" прадставіць аднаактовы балет Love Fear Loss, створаны на аснове музыкі песень Эдзіт Піяф і па матывах жыцця вялікай спявачкі, і танцавальную праграму "Астана Балет GALA", якая прадстаўляе лепшыя нумары з рэпертуару тэатра, створаныя казахскімі і замежнымі харэографамі з выкарыстаннем музыкі казахскіх кампазітараў, этна-фолькавых гуртоў, казахскай народнай музыкі ў апрацоўцы сучасных кампазітараў.

Напрыканцы вечара будзе прадстаўлены аднаактовы балет Gaia на музыку Хекеля Тавареса і Ісаака Альбеніса. 14 чэрвеня беларускай публіцы прадставяць адразу дзве пастаноўкі — "Кармэн" і "Разнастайнасць танцу". Харэограф-пастаноўшчык і аўтар лібрэта Мукарам Авахры прадставіць пяць вобразаў Кармэн. Кожная з пяці балерын, якія ўдзельнічаюць у спектаклі, мовай танца распавядуць сваю гісторыю.

"Разнастайнасць танцу" — нумар на музыку Вольфганга Амадэя Моцарта, П`етра Масканьі, Людвіга Мінкуса, Жуля Маснэ, Аляксандра Глазунова, Антоніа Вівальдзі, Сяргея Рахманінава, Шарля Гуно, Каміля Сен-Санса, Макса Бруха — праца харэографа Рыкарда Амарантэ, прысвечаная эвалюцыі харэаграфічнага мастацтва. 15 чэрвеня артысты з Казахстана запрашаюць на вечар аднаактовых балетаў, у праграме якога — "Туманы часу" маладога харэографа з Кітая Ісяна Чжана і "Павольны агонь" у пастаноўцы Рыкарда Амарантэ на музыку Лало Шыфрына, Астара Пьяцолы, Карласа Гардэля і іншых кампазітараў. 

Мінск, 9 чэрвеня 2017
Sputnik
 
Дата публикации:09.06.2017
Тематика:Новости, Культура
Просмотров:842
 
Ключевые слова:
Балет Казахстан-Беларусь Гастроль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме