Курс валютпокупкапродажа
USD327.87328.91
EUR382.39385.46
RUR5.265.32
www.kurs.kz
 


 



Найти
 
 


Ўзнагароды дзеячам дыяспары


Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей уручыў 28-га снежня медаль Францыска Скарыны дырэктару Рыжскай беларускай асноўнай школы імя Я.Купалы Ганне Іване і ганаровую грамату МЗС дырэктару Вільнюскай беларускай гімназіі імя Ф.Скарыны Дзіяне Стахновіч.
Размаўляючы з вучнямі і выкладчыкамі гэтых устаноў адукацыі, Уладзімір Макей падкрэсліў, што міністэрства заўсёды гатова дапамагаць ім.

"У нас ёсць адпаведная праграма, накіраваная на падтрымку беларусаў, якія пражываюць за мяжой. На жаль, эканамічная сітуацыя не дае магчымасці нам накіроўваць большыя сродкі на фінансаванне розных мерапрыемстваў у рамках гэтай праграмы. Але я ўпэўнены, што сітуацыя палепшыцца, і мы абавязкова будзем удзяляць больш увагі нашым людзям, якія пражываюць за мяжой", - сказаў кіраўнік ведамства.

Уладзімір Макей расказаў дзецям пра краіну, яе традыцыі і дасягненні. Вучні цікавіліся ў міністра яго меркаваннем аб перспектыўных прафесіях, пыталіся, чым ганарацца ў Беларусі больш за ўсё, як стаць і ці цяжка быць такім высокапастаўленым дыпламатам.

На заканчэнне сустрэчы кіраўнік знешнепалітычнага ведамства на памяць аб сустрэчы перадаў школе і гімназіі пано з адлюстраваннем фрагментаў слуцкіх паясоў. У сваю чаргу дзеці і выкладчыкі ўручылі Уладзіміру Макею навагоднія сувеніры, зробленыя сваімі рукамі.

Ганна Іване ўдастоена медаля Францыска Скарыны за значны асабісты ўклад у прапаганду і развіццё адукацыі на беларускай мове, захаванне культурнай спадчыны беларускага народа ў Латвіі.

Выкладчык стаяла ля вытокаў стварэння названай школы - адзінай навучальнай установы ў Латвіі з выкладаннем беларускай мовы і літаратуры.

Пры яе непасрэдным удзеле ў навучальнай установе створаны і функцыянуюць дзіцячы ансамбль "Вавёрачка", шматлікія творчыя гурткі. Сёння школа фактычна працуе як беларускі культурна-асветны цэнтр.

28 снежня 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:28.12.2017
Тематика:Белорусские центры, Культура
Просмотров:128
 
Ключевые слова:
Беларуская школа Рыга Вільня Литва Латвия Беларусы ў свеце
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме