https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Палеагенетыкі вывучылі генетычную гісторыю з’яўлення першых фермераў Зямлі


Міжнародны калектыў палеагенетыкаў расшыфраваў геномы старажытных жыхароў Блізкага Усходу і Еўропы і выявіў, што першыя фермеры Зямлі з’явіліся ў выніку змешвання двух плямёнаў паляўнічых-збіральнікаў 13 тыс.гадоў таму. Высновы навукоўцаў былі апублікаваныя ў артыкуле ў часопісе Cell.
«Нам удалося правесці першае ў гісторыі дэмаграфічнае мадэляванне, пабудаванае на базе старажытнай выкапнёвай ДНК. Мы значна пашырылі нашы ўяўленні аб гісторыі папуляцый першых фермераў, іх паходжанні і кантактах з іншымі групамі людзей, што ў мінулым немагчыма было высветліць», — заявіў прафесар Бернскага ўніверсітэта (Швейцарыя) Ларан Экскаф’е, чые словы прыводзіць прэс-служба ВНУ.

Як мяркуюць навукоўцы, фермерскае мастацтва з’явілася на тэрыторыі Блізкага Усходу, Індыі ці Ірана каля 12-10 тыс. гадоў таму, прыкладна ў той жа час, калі зарадзілася цывілізацыя і людзі перайшлі да аселага ладу жыцця. Пасля, фермерства распаўсюдзілася па іншых рэгіёнах свету, што прывяло да нараджэння культур сотняў аселых народаў-земляробаў.

Група палеагенетыкаў пад кіраўніцтвам Экскаф’ё раскрыла Паходжанне першых фермераў зямлі ў ходзе вывучэння геномаў 15 старажытных людзей, якія жылі на Блізкім Усходзе і ў Еўропе каля 7-9 тыс.гадоў таму. Навукоўцы выказалі здагадку, што ДНК гэтых людзей можа захоўваць у сабе сляды міграцый першых фермераў зямлі іх кантактаў з плямёнамі апошніх паляўнічых-збіральнікаў.

Звязда, 13 траўня 2022
 
Дата публикации:13.05.2022
Тематика:Новости, Культура
Просмотров:921
 
Ключевые слова:
Палеогенетика Миграция населения Землеробство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме