https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя: “100-годдзе Сталыпінская рэформы - самага масавага перасялення беларусаў у Прыбайкалле”


Іркуцкае таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага 16 - 18 снежня 2010 г. праводзіць навукова-практычную канферэнцыю, прысвечаную 100-годдзю Сталыпінская рэформы - самага масавага перасялення беларусаў у Прыбайкалле.
Кароткая гістарычная даведка

Сталыпінская аграрная рэформа - рэформа сялянскага землеўладання ў Расіі, праходзіла з 1906 па 1917 гады. Хоць падрыхтоўка да гэтай рэформы пачалася яшчэ ў 1902 годзе.

Названая па імені яе ініцыятара П. А. Сталыпіна. Дазвол выхаду з абшчыны на хутары (указ ад 9 лістапада 1906), умацаванне Сялянскага банка, прымусовае землеўпарадкаванне (законы ад 14 чэрвеня 1910 года і 29 траўня 1911) і ўзмацненне перасяленчай палітыкі (перамяшчэнне сельскага насельніцтва цэнтральных і заходніх раёнаў Расіі на пастаяннае жыхарства ў маланаселеныя ўскраінія мясцовасці - Сібір, Далёкі Усход і Стэпавы край як сродак унутранай каланізацыі) былі накіраваны на ліквідацыю сялянскага малазямелля, інтэнсіфікацыю гаспадарчай дзейнасці сялянства на аснове прыватнай уласнасці на зямлю, павелічэнне таварнасці сялянскай гаспадаркі.

Асноўная маса сялян да рэформы паставілася адмоўна. За 1907-15гг. у еўрапейскай частцы Расіі з абшчыны выйшла толькі 24% надзельных двароў. Але беларускія сяляне ўспрынялі рэформу як магчымасць набыцця зямлі на бязмежных прасторах Сібіры. Маючы вялікія сям`і (12-17 дзяцей) і маленькія зямельныя надзелы, беларусы ўспрынялі заклік агітатараў аб перасяленні ў Сібір як выратаванне і магчымасць выжывання.

Па некаторых дадзеных ад 800 тысяч да 1,5 мільёна беларускіх сялян перасяліліся ў Сібір. Прыбайкалле таксама засялялася беларусамі ў вялікай колькасці. Узнікалі цэлыя анклавы размешчаных блізка адна да адной беларускіх вёсак. Так, па архіўных дадзеных, толькі ў Тулунскім раёне Іркуцкай вобласці з 157 вёсак, утвораных падчас правядзення Сталыпінскай рэформы, 124 вёскі ўтварылі беларусы. Беларусы ва Усходняй Сібіры ўнеслі велізарны ўклад у сельскагаспадарчае асваенне дадзенага рэгіяна.

1. Асноўныя палажэнні канферэнцыі

Мэта: збор і вывучэнне гістарычнага, этнаграфічнага, фальклорнага матэрыялу, а таксама фотадакументаў і прадметаў матэрыяльнай культуры, вывучэнне сучасных жыццёвых працэсаў беларусаў на тэрыторыі Усходняй Сібіры.

Задачы :

   1. Аб`яднаць існуючы матэрыял аб перасяленні беларусаў у Прыбайкалле ў гады Сталы-пінской рэформы.
   2. Развіць больш цеснае міжрэгіянальнае і міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне навуковага вывучэння пытання аб перасяленні беларусаў і іх ролі ў асваенні Усходняй Сібіры.
   3. Стымуляваць вывучэнне пытання аб перасяленні беларусаў у Прыбайкалле сярод навукоўцаў і студэнтаў Іркуцка і іншых ВНУ.
   4. Падняць цікавасць да краязнаўчай працы настаўнікаў гісторыі і іншых спецыялістаў, якія вывучаюць гісторыю стварэння і развіцця сёлаў і вёсак Прыбайкалля, утвораных у Сталыпінскі перыяд.

2. Тэрміны правядзення: 16 - 18 снежня 2010 г.

3. Удзельнікі канферэнцыі:

навукоўцы, студэнты, краязнаўцы, гісторыкі, супрацоўнікі музеяў і бібліятэк і іншыя зацікаўленыя спецыялісты.

4. Парадак прадастаўлення работ:

Тэксты ў электронным выглядзе і пісьмовыя заяўкі на ўдзел прымаюцца да 25 лістапада 2010 г. па адрасе: 664011, г. Іркуцк, вул. Чэхава, дом 2. Рэгіянальная грамадская арганізацыя "Іркуцкае таварыства Беларускай культуры імя Я.Д Чэрскага" (ІТБК). Тэлефон (3952) 1972-11-20, т.с. 890 2170-68-30. E-mail: malanka2000@mail.ru.This e-mail address is being protected from spambots, you need JavaScript enabled to view it

Аб`ём пісьмовых работ неабмежаваны, але даклад на канферэнцыі да 10 хвілін. Арганізатары пакідаюць за сабой права рэдагавання і скарачэння працы ў выпадку вялікага аб`ёму па ўзгадненні з аўтарам для публікацыі ў аднайменным з канферэнцыяй зборніку.
Пісьмовая заяўка падаецца ў адвольнай форме, але ў абавязковым парадку павінна адлюстроўваць тэму даклада, прозвішча, імя аўтара, у тым ліку яго вучоныя ступені, досвед працы ў гэтым напрамку, месца пражывання, вочная ці завочная форма ўдзелу ў канферэнцыі.

5. Кіраўніцтва і фінансаванне канферэнцыі.


Усе арганізацыйныя пытанні, уключаючы аплату пражывання іншагародніх удзельнікаў канферэнцыі, бярэ на сябе арганізацыйны камітэт па правядзенні канферэнцыі. Праезд і харчаванне за кошт камандзіруючага боку.

6. Форма правядзення канферэнцыі:


а) Пленарнае пасяджэнне
б) Падвядзенне вынікаў за круглым сталом

7. Тэматыка работ:

а) Асноўныя этапы перасялення беларусаў у Прыбайкалле.
б) Беларускія перасяленцы і сельскагаспадарчае асваенне Усходняй Сібіры.
в) Роля чыгункі ў Сталыпінская рэформе.
г) Этнаграфія (кухня, адзенне, фальклор, прадметы побыту і г. д.)
д) Гісторыя населенага пункта, утворанага беларусамі ў Сталыпінскі перыяд.
е) Асоба Сталыпіна і яго роля ў перасяленні беларусаў.
ж) Узаемаадносіны беларусаў і мясцовага насельніцтва Прыбайкалля.
з) Сямейны партрэт у гісторыі (радаводы) і інш

8. Парадак правядзення: Акрамя пленарнага пасяджэння і работы круглага стала будзе арганізавана канцэртная праграма з удзелам фальклорных калектываў ІТБК, якія выканаюць песні беларускіх перасяленцаў. Таксама для гасцей Іркуцка адбудзецца экскурсійная паездка на возера Байкал. Магчымыя і некаторыя іншыя экскурсіі.

9. Конкурс для студэнтаў:
У рамках канферэнцыі будзе праведзены Конкурс для студэнтаў па тэме Канферэнцыі. Журы, у склад якога ўваходзяць прадстаўнікі асноўных ВНУ Іркуцка і некаторыя члены Абласной Рады ІТБК, адбярэ лепшыя працы для публікацыі іх у зборніку. Таксама будуць прысуджаны прэміі: 1 ступені - 3000 расійскіх рублёў, 2 ступені - 2000 расійскіх рублёў, 3 ступені – 1000 расійскіх  рублёў.

10. Праграма канферэнцыі:


16 снежня: заезд. У 18-00 - сяброўская вячэра ў ІТБК
17 снежня: 10-00 - 12-00 - пленарнае пасяджэнне.
12-00 - 12-30 - кава-паўза.
12-30 - 14-00 - пленарнае пасяджэнне.
14-00 - 15-00 - падвядзенне вынікаў за круглым сталом.
15-00 - 16-00 - абед.
16-00 - 17-30 - канцэрт фальклорных калектываў ІТБК, якія выконваюць  песні беларускіх перасяленцаў
Сталыпінскага перыяду.
18-00 - экскурсія ў Музей чыгуначнай дарогі (наведванне экспазіцыі “Сталыпінскі вагон”).

18 снежня: 10-00 - 18-00 экскурсія на Байкал, з перапынкам на абед на беразе Байкала у рэстаране “Прошлый век” (стравы толькі з Байкальскай рыбы).

19 снежня: ад`езд.

МГА ЗБС "Бацькаўшчына"
 
Дата публикации:15.10.2010
Тематика:Белорусские центры, Культура
Просмотров:4090
 
Ключевые слова:
Белорусы в России Белорусы Прибайкалья Столыпинская реформа Переселение белорусов
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме