https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Беларусі наспела пытанне аптымізацыі дзяржаўных выдавецтваў


Аб гэтым заявіла на калегіі Міністэрства інфармацыі яго кіраўнік Лілія Ананіч.
Паводле яе слоў, пад аптымізацыяй разумеецца не закрыццё выдавецтва і скарачэнне працоўных месцаў, а эфектыўная рэалізацыя задач дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі ў сферы кнігавыдання, выключэнне дублявання тэматыкі.

У Беларусі пяць дзяржаўных выдавецтваў, якія выпускаюць у асноўным беларускамоўную літаратуру і літаратуру па дзяржаўных праграмах, нагадала чыноўніца. Яна выказала шкадаванне, што дзяржвыдавецтвы сёння не лідзіруюць у сферы выдання дапаможнай літаратуры. Так, больш за палову з 9,5 тысячы кніг, якія выйшлі ў свет у 2016 годзе, складае дапаможная адукацыйная літаратура, выпушчаная прыватным выдавецтвам "Аверсэв".

Гэтае пытанне ўвесь час знаходзіцца на парадку дня Мінінфарма, сказала Ананіч. Акрамя гэтага, дадала яна, у міністэрстве абмяркоўваецца пытанне аб кошце паліграфічных паслуг.

Паводле слоў міністра, сёння востра стаіць праблема з непрадаванымі запасамі прадукцыі выдавецтваў.

"Складскія запасы выдавецтваў вызначаюцца, у першую чаргу, як неэфектыўная праца па кнігах, якія выпускаюцца без дзяржаўнай падтрымкі. Хоць кніга — гэта не хлеб, кніга можа быць у гандлі і год, і два, і тры. Не састарваюцца ні Колас, ні Купала, ні нейкая іншая добрая кніга. Але разам з тым эканоміка выдавецтваў сёння не можа далей трываць такія складскія запасы. Склады — гэта заработная плата", — заявіла чыноўніца.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 6 лютага 2017
 
Дата публикации:06.02.2017
Тематика:Бизнес, Культура
Просмотров:954
 
Ключевые слова:
Полиграфия Книгоиздание
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме