https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Фільм пра БелАЗы выйшаў у фінал фестывалю ў Канах


Такая інфармацыя размешчана на сайце ААТ "БелАЗ" - кіруючай кампаніі холдынга "БелАЗ-Холдынг".
Карпаратыўны фільм "Гонка кантынентаў" кінапраекта "БелАЗ 70" увайшоў у спіс фінальных конкурсных работ штогадовага міжнароднага фестывалю-конкурсу карпаратыўных і дакументальных тэлевізійных фільмаў The Cannes Corporate Media & TV Awards. 



Фільм пра беларускія самазвалы прадстаўлены ў дзвюх намінацыях - "Галоўны карпаратыўны фільм" і "Унутраныя камунікацыі". Яго зняла новасібірская кампанія LBL-Production да 70-годдзя БелАЗа.

Паводле задумы аўтараў, фільм павінен паказаць моц тэхнікі беларускага прадпрыемства, якая аднолькава паспяхова працуе ў розных кліматычных умовах.

"Каб паказаць гэта, вырашана было арганізаваць своеасаблівае спаборніцтва самазвалаў у Кузбасе, дзе тэмпература часам апускаецца да мінус 50 градусаў, і ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы, дзе нярэдка бывае да плюс 50 градусаў. На экранах мы ўбачым адначасовы старт у расійскім Кемераве і паўднёваафрыканскім Кейптаўне. У фільме будуць пагрузка, разгрузка, упэўнены рух кар`ернага самазвала грузападымальнасцю 220 т па тэхналагічных дарогах, а таксама цудоўныя пейзажы за акном", - гаворыцца ў паведамленні.

Прэм`ера "Гонкі кантынентаў" запланавана на 28-29 верасня, у дні святкавання юбілею БелАЗа. Напярэдадні, 27 верасня, адбудзецца фінал міжнароднага фестывалю ў Канах.

Гэта адзін з самых прэстыжных аглядаў карпаратыўных і дакументальных тэлефільмаў. У складзе журы фестывалю лаўрэаты прэмій "Оскар" і "Эмі".

22 жніўня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.08.2018
Тематика:Товары из Беларуси, Культура
Просмотров:738
 
Ключевые слова:
БелАЗ Фэст культуры Кинофестиваль Документальное кино
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме