https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Мінінфарм: 1 снежня мы прыступаем да рэгістрацыі сеткавых рэсурсаў


1 снежня ў Беларусі пачнецца працэс рэгістрацыі сеткавых рэсурсаў, паведаміў першы намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі ў інтэрв`ю тэлеканалу СТВ.
"Пакуль, напэўна, крыху рана пра гэта казаць як аб падзеі, якая адбылася, але тым не менш з 1 снежня мы прыступаем да рэгістрацыі сеткавых рэсурсаў, — сказаў Лёгкі. — Тыя інтэрнэт-СМІ, якія захочуць працаваць па правілах сродкаў масавай інфармацыі, карыстацца, уласна кажучы, тымі "плюшкамі", калі дарэчы будзе ўжыць гэты тэрмін, якія ў нас прызначаныя для СМІ, яны могуць зарэгістравацца ў якасці сеткавых рэсурсаў".

"І вось тут стаяла адно вельмі цікавае пытанне, якое паставіў сам час: хто можа быць галоўным рэдактарам сеткавага рэсурсу? Бо па ранейшаму заканадаўству, у адпаведнасці з кваліфікацыйным даведнікам, галоўным рэдактарам сродку масавай інфармацыі мог быць чалавек, які пяць гадоў адпрацаваў на кіруючых пасадах у сродках масавай інфармацыі, адпаведна. І мы разумелі добра, што гэтае патрабаванне састарэла", — адзначыў першы намеснік міністра інфармацыі.

Паводле яго слоў, ужо падрыхтаваны новыя кваліфікацыйныя патрабаванні як да кіраўнікоў друкаваных СМІ, так і да кіраўнікоў сеткавых рэсурсаў.

"Яны значна больш лаяльныя. Мы прапаноўвалі гэты пяцігадовы цэнз знізіць, па-першае, да трох, а па-другое, што самае галоўнае, не ставіць умовай, каб абавязковай была праца на працягу пяці ці, дапусцім, трох гадоў на кіруючых пасадах. То бок, калі ты тры гады працуеш, вобразна кажучы, у гэтым бізнесе, на інтэрнэт-рэсурсах, у цябе ёсць трохгадовы стаж працы, незалежна ад таго, якія ты пасады займаў, ты маеш права прэтэндаваць на пасаду галоўнага рэдактара сеткавага рэсурсу. Вось як мы сабе гэта бачым. І я думаю, што гэта сур`ёзны крок у параўнанні з тым, што ў нас сёння ёсць у заканадаўстве", — адзначыў Павел Лёгкі.

Як паведамлялася раней, у гэтым годзе ў Беларусі былі прынятыя папраўкі ў закон аб сродках масавай інфармацыі, многія з якіх крытыкаваліся прафесійнай супольнасцю.

Папраўкі, сярод іншага, даюць магчымасць ажыццяўляць дзяржаўную рэгістрацыю ў якасці сеткавага выдання, устанаўліваць правы і абавязкі ўладальніка інтэрнэт-рэсурсу.

Абмяжоўваецца замежны ўдзел у фарміраванні беларускай інфармацыйнай прасторы, у тым ліку праз забарону на распаўсюджванне прадукцыі замежнага СМІ на тэрыторыі Беларусі без атрымання адпаведнага дазволу.

Пашыраецца пералік відаў інфармацыі, распаўсюджванне якой у СМІ забаронена.

Удакладняецца працэдура прыняцця рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання ў сферы масавай інфармацыі рашэння пра абмежаванне доступу да інтэрнэт-рэсурсу.

Уводзіцца норма пра абавязковую ідэнтыфікацыю аўтараў каментарыяў у інтэрнэце.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 28 лістапада 2018
 
Дата публикации:28.11.2018
Тематика:Бизнес, Культура
Просмотров:809
 
Ключевые слова:
СМИ Регистрация Безопасность Контент Интернет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме