https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Грамадзяне КНР — самыя законапаслухмяныя замежнікі на тэрыторыі Беларусі


Аб гэтымзаявіў намеснік міністра ўнутраных спраў Аляксандр Барсукоў 22 студзеня на сустрэчы з дэлегацыяй Міністэрства грамадскай бяспекі КНР на чале з намеснікам начальніка дэпартамента грамадскай бяспекі Пекіна Пань Сюйхунам.
Як паведамляецца на сайце МУС, праваахоўнікі дзвюх краін абмеркавалі пытанні забеспячэння бяспекі індустрыяльнага парку "Вялікі камень", а таксама праект пратакола аб супрацоўніцтве паміж МГБ КНР і МУС Беларусі.

Як запэўніў Барсукоў, МУС Беларусі асаблівую ўвагу надае пытанню забеспячэння бяспекі на тэрыторыі індустрыяльнага парка. З кастрычніка мінулага года ў ахове аб`ектаў і падтрыманні парадку задзейнічаны аўтапатруль Смалявіцкага аддзела дэпартамента аховы. А супрацоўнікі падраздзялення па грамадзянстве і міграцыі Смалявіцкага РАУС двойчы на тыдзень у будынку адміністрацыі парку выконваюць неабходныя адміністрацыйныя працэдуры (рэгістрацыя замежных грамадзян, выдача дазволаў на права ажыццяўлення працоўнай дзейнасці, выдача дазволаў на часовае пражыванне і г.д.).

"Кіраўнік дэлегацыі КНР высока ацаніў ступень узаемадзеяння з беларускімі калегамі і выказаў падзяку за забеспячэнне бяспекі на тэрыторыі індустрыяльнага парка", — адзначаецца ў паведамленні МУС.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 23 студзеня 2019 
 
Дата публикации:23.01.2019
Тематика:Индустриальный парк в Беларуси, Культура
Просмотров:828
 
Ключевые слова:
Правопорядок Безопасность Сотрудничество Китай
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме