https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Каля 7 тысяч чалавек падпісаліся пад петыцыяй з патрабаваннем забараніць будаўніцтва жылога комплексу ўнутры Дзіцячай чыгункі ў Мінску


Каля сямі тысяч чалавек падпісалася пад петыцыяй з патрабаваннем забараніць будаўніцтва жылога комплексу "Парк Чалюскінцаў" унутры кола Дзіцячай чыгункі ў Мінску.
Як адзначае аўтар петыцыі, размешчанай на сайце change.org, Людміла Лісоўская, "катацца на Дзіцячай чыгунцы вакол 12-15-павярховага дома — гэта здзек з дзяцей".

На яе думку, "неабходна захаваць гэтую маленькую ўнікальную чыгунку, такую спадчыну трэба развіваць, а не знішчаць".

Аўтар петыцыі лічыць, што калі і будаваць нешта на гэтым месцы, то лепей пазнавальны музей для дзяцей. Таксама аргументам супраць будаўніцтва вышыннага жылога комплексу выступае тое, што яго архітэктура знявечыць праспект Незалежнасці. "Такая вышыннасці недапушчальная ззаду будынка станцыі Заслонава, спраектаванага архітэктарам Заборскім у неакласічным стылі ў 1955 годзе", — лічыць ініцыятар кампаніі.

Лісоўская нагадала, што ў снежні 2016 года міжнародныя эксперты выказалі сур`ёзную заклапочанасць захаванасцю праспекта Незалежнасці і прапанавалі ўнесці яго ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Плануецца, што пасля збору подпісаў петыцыя будзе накіраваная ў Адміністрацыю прэзідэнта, Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, Камітэт архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 18 студзеня 2018
 
Дата публикации:18.01.2018
Тематика:Бизнес, Культура
Просмотров:923
 
Ключевые слова:
Мінск Детская железная дорога Строительство Петиция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме