Курс валютпокупкапродажа
USD366.82368.74
EUR423.89427.14
RUR5.595.65
www.kurs.kz
 


 



Найти
 
 


Вуліцы ў парку "Вялікі камень" атрымалі статус геаграфічных аб`ектаў


Элементы вулічна-дарожнай сеткі, размешчаныя ў межах Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку "Вялікі камень", атрымалі статус геаграфічных аб`ектаў.
Як патлумачыла прэс-служба Дзяржаўнага камітэта па маёмасці, парадак прысваення найменняў элементам вулічна-дарожнай сеткі, размешчаным у межах парку "Вялікі камень", і іх перайменавання ўсталяваны законам ад 9 студзеня 2018 года "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у закон "Аб назвах геаграфічных аб`ектаў".

"Дзеянне дакумента накіраванае на прывядзенне закона аб назвах геаграфічных аб`ектаў у адпаведнасць з указам ад 12 мая 2017 года № 166, а таксама на забеспячэнне адзіных у краіне падыходаў да парадку прысваення найменняў геаграфічным аб`ектам, іх перайменавання, дзяржаўнага ўлiку i выкарыстання", — адзначылі ў Дзяржкаммаёмасці.

Законам замацоўваецца, што элементы вулічна-дарожнай сеткі парку (вуліцы, плошчы, праспекты і іншыя падобныя яго састаўныя часткі), як і аналагічныя элементы ў населеных пунктах, з`яўляюцца геаграфічнымі аб`ектамі.

Прадугледжана права адміністрацыі парку прымаць па прапанове сумеснай беларуска-кітайскай кампаніі па развіцці парку рашэнні аб прысваенні найменняў гэтым састаўным часткам, іх перайменаванні, і вызначаны парадак іх прыняцця.

Згодна з законам адміністрацыя парку ў дзесяцідзённы тэрмін пасля прыняцця рашэння аб прысваенні назвы састаўной частцы індустрыяльнага парку "Вялікі камень" або яе перайменаванні абавязаная накіраваць гэта рашэнне ў Дзяржаўны камітэт па маёмасці або ўпаўнаважаную ім арганізацыю для дзяржаўнага ўліку адпаведнага наймення.

Пры гэтым, як заўважыла прэс-служба, прыняты закон не закранае правы грамадзян у галіне найменняў элементаў вулічна-дарожнай сеткі. Прысваенне найменняў і перайменаванне ў дачыненні да элементаў вулічна-дарожнай сеткі населеных пунктаў, якія тэрытарыяльна размешчаныя ў межах індустрыяльнага парку і адміністрацыйна адносяцца да сельскіх і раённых выканаўчых камітэтаў, будзе ажыццяўляцца з улікам меркавання грамадзян, якія там пражываюць, і з захаваннем адміністрацыйных працэдур, прадугледжаных дзейным заканадаўствам.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 20 студзеня 2018
 
Дата публикации:20.01.2018
Тематика:Индустриальный парк в Беларуси, Культура
Просмотров:326
 
Ключевые слова:
Ономастика Госимущество Географический объект
 
 


Комментарии