https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Іван Брынза заваяваў золата юніёрскага ЧС па акадэмічным веславанні ў Токіа


Беларус Іван Брынза заваяваў залаты медаль юніёрскага чэмпіянату свету па акадэмічным веславанні, які завяршыўся ў Токіа.
У класе лодак-адзіночак ён упэўнена выйграў кваліфікацыйны і паўфінальны заезды. У вырашальнай стадыі Іван Брынза паказаў рэзультат 7 мін 15,980 сек, ужо на адзнацы 1500 м беларус значна апярэджваў сваіх сапернікаў.

Срэбным прызёрам стаў бельгіец Трыстан Вандэнбуш, а бронза дасталася Ціму Роту са Швейцарыі, чацвёрты - Джэнара дзі Маўра з Італіі.

Як адзначылі ў федэрацыі акадэмічнага веславання, Іван Брынза ўдачна правёў заключны адрэзак дыстанцыі і заўсёды вызначаўся добрым фінішным рыўком.

Раней Іван Брынза станавіўся срэбным прызёрам юніёрскага чэмпіянату Еўропы, Юнацкіх Алімпійскіх гульняў у Буэнас-Айрэсе.

На юніёрскім чэмпіянаце свету ў Токіа, які стаў тэставым перад летнімі Алімпійскімі гульнямі 2020 года, медальны залік выйгралі весляры з Германіі, у актыве якіх пяць залатых, тры срэбныя і чатыры бронзавыя ўзнагароды.

Наступным буйным стартам для беларускай каманды па акадэмічным веславанні стане дарослы чэмпіянат свету (25 жніўня - 1 верасня) у Аўстрыі.

12 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:12.08.2019
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:217
 
Ключевые слова:
Гребля Чемпионат мира Спорт в Беларуси Юниоры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме