https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзмітрук стала пераможцай тэніснага турніру ў Партугаліі


Беларуская тэнісістка Крысціна Дзмітрук (347-ы нумар сусветнага рэйтынгу) стала пераможцай турніру ITF у партугальскім Фуншале з прызавым фондам $40 тыс.
Сёння ў вырашальным паядынку беларуска сустракалася з мальтыйскай тэнісісткай Франчэскай Курмі (417). Дзмітрук выйграла першую партыю 6:1, а ў другім сэце вяла 3:2, пасля чаго саперніца не змагла працягнуць сустрэчу.

На шляху да сённяшняга фіналу Дзмітрук перамагла Эму ван Попел з Нідэрландаў – 6:0, 6:0, двух партугалак Францішку Жаржэ — 6:4, 7:6 (7:5), Мацільду Жарге – 6:3, 6:2 і расійскую тэнісістку Паліну Яцэнку, у якой 438-я пазіцыя, — 6:2, 6:0.

У першым кваліфікацыйным раўндзе мужчынскага турніру ў італьянскім Раверэта з прызавым фондам $120,9 тыс. сапернікам беларуса Ягора Герасімава (330-ы нумар рэйтынгу ATP) будзе румынскі тэнісіст Павел Богдан (794).

Звязда, 17 лістапада 2024
 
Дата публикации:17.11.2024
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:51
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Теннис
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме