https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


МЗС Беларусі рэкамендуе беларусам устрымацца ад паездак у Тайланд


Міністэрства замежных спраў Беларусі рэкамендуе беларускім грамадзянам устрымацца ад паездак у Каралеўства Тайланд, дзе 21 кастрычніка ў сувязі з магутнай паводкай абвешчана надзвычайнае становішча.
"З-за таго, што ўдару стыхі падвергліся і асобныя раёны Каралеўства Камбоджа і Сацыялістычнай Рэспублікі В`етнам, МЗС рэкамендуе беларускім грамадзянам праяўляць максімальную асцярожнасць пры наведванні гэтых рэгіёнаў", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы знешнепалітычнага ведамства Беларусі.

Трэці месяц працягваецца катастрафічная паводка ў Тайландзе. З-за дажджоў, што пачаліся ў ліпені, большая частка гэтай краіны пайшла пад ваду, у тым ліку густанаселеная сталіца Бангкок. Глыбіня вады перавышае два метры. Сотні людзей загінулі, мільёны пацярпелі, урон ад стыхіі набліжаецца да 10 млрд. еўра.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 22 кастрычніка 2011
 
Дата публикации:22.10.2011
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:2342
 
Ключевые слова:
Глобальное потепление Катастрофа Природный катаклизм Таиланд Вьетнам Наводнение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме