https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Золата свету — у беларускіх рыбаловаў


У дзявяты раз лепшыя спартсмены-мармышачнікі сабраліся на чэмпіянаце свету па зімовай лоўлі рыбы з лёду, які прайшоў 10-11 лютага ў Казахстане, на возеры Салысай, непадалёк ад Капчагайскага вадасховішча.
Удзел прынялі 11 зборных, у тым ліку з Беларусі, Польшчы, Расіі, прыбалтыйскіх рэспублік, ЗША, Фінляндыі, Швецыі...

І ў першым, і ў другім туры барацьба была жорсткай і напружанай. Возера Салысай — вадаём складаны і непрадказальны. Адсюль і такія розныя вынікі. Тыя з удзельнікаў, каму ўдалося "сесці на рыбу", адлавілі вынікова. Упершыню ў гісторыі зборная нашай краіны стала пераможцам спаборніцтваў, а беларускі спартсмен Юрый Шчорс заваяваў тытул чэмпіёна свету ў асабістым заліку. Перамога далася нялёгка. Гранічныя фізічныя і псіхалагічныя нагрузкі прывялі да таго, што аднаму з нашых удзельнікаў адразу пасля каманды "Фініш" спатрэбілася тэрміновая медыцынская дапамога. Але хлопцы вытрымалі, выстаялі і паказалі выдатны вынік. Залаты камандны кубак і залаты медаль чэмпіёна свету адправіліся ў Беларусь!

Вось што расказаў адразу па прылёце ў Нацыянальным аэрапорце Юры Шчорс:

— Хоць перамога нам далася нялёгка — канкурэнцыя досыць высокая, але на перамогу мы былі настроены ўсе. Мяркуйце самі, гэта ўжо восьмы чэмпіянат з дзевяці, у якіх я прымаю ўдзел, і ў двух з іх мы былі ў адным кроку, а дакладней, у адным бале ад прызавых месцаў. У гэты раз была задача абавязкова ўвайсці ў тройку лідараў, і ўсе члены каманды імкнуліся выкласціся да апошняга. Нам гэта ўдалося, нават вельмі ўдалося!

Андрэй Радашковец
Звязда, 14 лютага 2012
 
Дата публикации:14.02.2012
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:2760
 
Ключевые слова:
Казахстан Рыбалка Капчагай
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме