https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Вікторыя Азаранка выйграла турнір у Катары


Трэці ў сезоне-2012 турнір выйграла беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка.
19 лютага ў фінальным матчы спаборніцтваў у Доху (Катар) з прызавым фондам 2.168.400 долараў ЗША першая ракетка свету за 1 гадзіну 7 хвілін абыграла аўстралійку Саманту Стосур (5) — 6:1, 6:2. Лік асабістых сустрэч стаў 6:0 на карысць Азаранка.

Статыстыка матчу (звесткі protennislive.com): брэйк-пойнты — 5/8 : 0/0, эйсы — 1:2, двайныя памылкі — 0:1, працэнт першай падачы — 74:62, працэнт выйгрышу першай падачы — 77:50, другой падачы — 89:48.

На шляху да фіналу спартсменка з Беларусі перамагла немку Мону Бартэль (39) — 6:1, 6:0, румынку Сімону Халеп (63) — 6:3, 6:1, бельгійку Яніну Вікмаер (27) — 6:0, 6:4 і польку Агнешку Радваньску (6) — 6:2, 6:4.

Сёлета Азаранка выйграла турнір у Сіднэі і адкрыты чэмпіянат Аўстраліі (усяго на яе рахунку зараз 11 тытулаў у адзіночным разрадзе і шэсць — у парным). У 17 матчах яна атрымала 17 перамог: лепшы вынік у кар`еры 22-гадовай тэнісісткі.

На наступным тыдні Азаранка выступіць на турніры ў Дубаі (ААЭ) з прызавым фондам 2 млн. долараў. У першым крузе (1/16 фіналу) яна свабодная, а ў другім будзе сапернічаць з пераможніцай пары Юлія Гёргес (Германія, 21) — Святлана Кузняцова (Расія, 18).

На старце кваліфікацыі гэтых спаборніцтваў Анастасія Якімава (67) прайграла іспанцы Марыі-Хасэ Марцінес Санчас (40) — 4:6, 4:6.

Вікторыя Азаранка павялічыла адрыў ад саперніц у рэйтынгу ВТА

Перамога на турніры ў Доху дазволіла беларускай тэнісістцы Вікторыі Азаранка павялічыць адрыў ад саперніц у рэйтынгу ВТА, які яна ўзначаліла 30 студзеня пасля выйгрышу адкрытага чэмпіянату Аўстраліі.

У новым рэйтынгу, апублікаваным 20 лютага, на рахунку Азаранка 9.260 ачкоў супраць 8.585 у мінулым. На другой пазіцыі па-ранейшаму Марыя Шарапава (Расія), у якой засталося 7.680 пунктаў. Трэцяя — чэшка Петра Квітава, якая страціла 100 ачкоў (7.220 супраць 7.320).

У цэлым у Топ-10 перастановак не адбылося. Пасля тройкі наймацнейшых ідуць датчанка Каралін Вазняцкі — 6.310 ачкоў (-775), аўстралійка Саманта Стосур, якую Азаранка абыграла ў фінале турніру ў Доху, — 5.825 (+395), полька Агнешка Радваньска — 5.500 (+170), францужанка Марыён Барталі — 5.160 (+270), расіянка Вера Званарова — 4.690 (0), кітаянка На Лі — 4.450 (0) і немка Андрэа Петкавіч — 3.880 (-70).

Анастасія Якімава ўзнялася з 67-га на 63-е месца, Вольга Гаварцова — з 81-га на 78-е.

У парным рэйтынгу Азаранка апусцілася з 17-й на 19-ю пазіцыю, Гаварцова — з 55-й на 65-ю.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 20 лютага 2012
 
Дата публикации:20.02.2012
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:2593
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Теннис Виктория Азаренко Рейтинг
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме