https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Хакей: Беларусь – Казахстан – 5:2


Зборная Беларусі выйграла першы матч на чэмпіянаце свету па хакеі, што праходзіць у Нямеччыне з 7 па 23 мая.
9 мая ў Кёльне падапечныя Эдуарда Занкаўца выйгралі ў Казахстана – 5:2 (0:0, 2:2, 3:0). Прычым у пачатку другога перыяда нашыя хакеісты саступалі 0:2.

Шайбы ў беларусаў закінулі Дзмітры Мялешка, Міхаіл Стэфановіч, Аляксей Калюжны, Руслан Салей ды Сяргей Дзямагін. Вароты бараніў Віталь Коваль.

Наступны матч зборная Беларусі правядзе 11 мая з Славакіяй (21:15),

13 мая – матч з Расіяй (17:15). Матчы ў жывым эфіры транслюе канал «Лад».

У наступны раунд выходзіць тры каманды з групы. Сёння ўвечары на канале «Лад» будзе паказаны ў жывым эфіры матч Расія - Славакія.

Наша Ніва

 
Дата публикации:09.05.2010
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:6558
 
Ключевые слова:
Хоккей Чемпионат мира
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме