https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У другіх зімовых гонках на сабачых запрэжках "Завіруха" ўзялі ўдзел больш за сто спартсменаў


28 студзеня каля хутара Арлоўшына Валожынскага раёна (Мінская вобласць) прайшлі другія зімовыя спаборніцтвы па ездавым спорце — гонкі на сабачых запрэжках "Завіруха".
Іх арганізатарамі выступілі Валожынскі райвыканкам, грамадскае аб`яднанне "Мінскі клуб паўночных ездавых сабак", загарадны клуб "Фестывальны" пры падтрымцы УП "Рыфтур" і Міністэрства спорту і турызму.

У межах спаборніцтваў стартавалі лыжнікі ў дысцыпліне "скі-джорынг" (з адной і двума сабакамі), каюры на запрэжках ад двух да шасці сабак і самая відовішчная з дысцыплін — эстафета. У гонках удзельнічалі больш за сто спартсменаў з Беларусі, Расіі, Украіны і прыбалтыйскіх краін.

БелаПАН
29 студзеня 2012
 
Дата публикации:29.01.2012
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:2189
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Ездовой спорт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме