https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Ганараванне пераможцаў


Вадзіму Дзевятоўскаму і Івану Ціхану ўрачыста вернутыя алімпійскія медалі.
5 жніўня беларускім кідальнікам молата Вадзіму Дзевятоўскаму і Івану Ціхану ва ўрачыстай абстаноўцы вернутыя алімпійскія медалі Пекінскіх гульняў — 2008.

Нагадаем, са сваімі ўзнагародамі — сярэбранай і бронзавай — нашы атлеты вымушаныя былі расстацца на час цяжбы з Міжнародным алімпійскім камітэтам, які абвінаваціў атлетаў у прымяненні допінгу.

Паўторнае ўручэнне медалёў адбылося ў мінскім спартыўна-аздараўленчым комплексе «Алімпійскі». Узнагароды спартсменам уручыў віцэ-прэзідэнт НАК Беларусі Генадзь Аляксеенка, які быў адным з кіраўнікоў беларускай дэлегацыі на Гульнях у Пекіне.

На гэтай жа ўрачыстасці прайшло ганараванне пераможцаў і прызёраў Алімпійскіх гульняў у Рыме і Маскве, які адбыліся 50 і 30 гадоў таму.

БелаПАН,
5 жнiўня 2010
 
Дата публикации:05.08.2010
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:5260
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме