https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Ежы Бузек расчараваны рашэннем IIHF не адмяняць правядзенне чэмпіянату свету па хакеі ў Беларусі


Старшыня Еўрапейскага парламента Ежы Бузек расчараваны рашэннем Міжнароднай федэрацыі хакея з шайбай (IIHF) не адмяняць правядзенне ў Беларусі чэмпіянату свету ў 2014 годзе.
"У Беларусі не выконваюцца правы чалавека. Правядзенне чэмпіянату па хакеі ў гэтай краіне — кепскае рашэнне і нечаканы падарунак для Аляксандра Лукашэнкі", — заявіў Польскаму радыё Роберт Галаньскі, прэс-сакратар Ежы Бузека.

Бузек больш чым год таму заклікаў IIHF адмяніць правядзенне чэмпіянату ў Беларусі, нагадаў Галаньскі. Ён адзначыў, што такая пазіцыя не толькі старшыні, але і ўсяго Еўрапарламента, які прыняў адпаведную рэзалюцыю.

Прэс-сакратар таксама нагадаў аб аналагічнай пазіцыі Кангрэса ЗША, ухваленай прэзідэнтам гэтай краіны Баракам Абамай: кангрэсмены хочуць, каб рашэнне аб чэмпіянаце было звязана з вызваленнем у Беларусі палітзняволеных.

Антон Тарас, БелаПАН
Мінск, 12 студзеня 2012
 
Дата публикации:12.01.2012
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1926
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Хоккей Чемпионат мира Санкции Евросоюза
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме