https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


ІД узяла на сябе адказнасць за нападзенне на велатурыстаў у Таджыкістане


Тэрарыстычная групоўка "Ісламская дзяржава" (ІД) узяла на сябе адказнасць за нападзенне на замежных турыстаў у Таджыкістане, паведамляе агенцтва AFP.
Трагедыя адбылася 29 ліпеня ў Дангарынскім раёне Хатлонскай вобласці Таджыкістана.

Аўтамабіль наехаў на групу замежных велатурыстаў. Тры турысты памерлі на месцы, яшчэ адзін памёр у бальніцы. Сярод загінулых двое грамадзян ЗША, грамадзянін Швейцарыі і грамадзянін Нідэрландаў.

Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон выказаў спачуванні прэзідэнтам ЗША і Швейцарыі, а таксама каралю Нідэрландаў у сувязі з гібеллю грамадзян гэтых краін.

Пазней стала вядома, што ў аўтамабілі ў час учынення наезду знаходзілася чацвёра злачынцаў. Пасля наезду яны напалі на турыстаў з нажамі і агнястрэльнай зброяй.

Праваахоўныя органы Таджыкістана паведамілі, што ў час спецаперацыі ўсе злачынцы былі ліквідаваны. Мясцовыя ўлады не выключалі версію аб тэракце ў справе аб нападзенні на велатурыстаў.

31 ліпеня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:31.07.2018
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:365
 
Ключевые слова:
Таджикистан Терроризм Исламское государство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме