https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Настасся Пракапенка заваявала залаты медаль ЧС па сучасным пяцібор`і


Беларуска Настасся Пракапенка заваявала залаты медаль на чэмпіянаце свету па сучасным пяцібор`і ў Мехіка.
Пасля трох відаў праграмы (плавання, фехтавання і верхавой язды з пераадоленнем перашкод) асноўная барацьба за месцы ў прызавой тройцы разгарнулася ў кросе і стральбе. На агнявым рубяжы беларуска патраціла ўсяго 9 секунд, з`яўляючыся адной з самых хуткіх пяціборцаў.

Настасся Пракапенка набрала 1336 балаў па выніках выступлення і заваявала залатую ўзнагароду. Срэбным прызёрам стала Аніка Шлеу з Германіі - 1332 ачкі. На трэцюю прыступку п`едэстала гонару паднялася францужанка Марыя Атэйза - 1329 балаў.

Іншая беларуска Ірына Прасянцова завяршыла барацьбу на 24-м месцы - 1258 ачкоў.

"Усім сэрцам верыла, што ўдасца паказаць добры рэзультат. Выступленне атрымалася, асабліва ў стральбе. Я не бачыла Аніку Шлеу, як яна засталася на агнявым рубяжы, але калі выбягала на дыстанцыю, звярнула ўвагу: я першая. Гэта быў мой дзень", - расказала Настасся Пракапенка.

"Жаночы фінал атрымаўся вельмі займальным, дастойным Алімпійскіх гульняў. Сітуацыя ў лідзіруючай групе змянілася ў самым канцы, пасля стральбы з лазернага пісталета. Гэта яшчэ раз даказвае, што пяціборцы ніколі не здаюцца да самага фінішу. Хачу павіншаваць пераможцу і прызёраў, якія прадэманстравалі займальную барацьбу", - адзначыў прэзідэнт Міжнароднага саюза сучаснага пяцібор`я Клаус Шорман.

Для Настассі Пракапенка гэта другі залаты медаль чэмпіянату свету ў Мехіка. Раней ёй удалося разам з Ірынай Прасянцовай заняць першае месца ў эстафеце. На чэмпіянаце свету 2017 года ў Каіры ў індывідуальным заліку беларуска заваявала бронзавую ўзнагароду, а на еўрапейскім першынстве ў Мінску заняла першае месца.

Як адзначылі эксперты, Настасся Пракапенка пасля поспеху ў Мехіка з`яўляецца сур`ёзнай прэтэндэнткай на алімпійскі п`едэстал у 2020 годзе ў Токіа.

Настасся Пракапенка (Самусевіч) прымала ўдзел у трох Алімпіядах: у 2008-м яна заняла чацвёртае месца, у 2012-м - шостае, а ў 2016-м у Рыа-дэ-Жанэйра фінішавала на 22-м месцы.

Чэмпіянат свету па сучасным пяцібор`і прадоўжыцца ў Мехіка выступленнем у індывідуальным заліку ў мужчын.

13 верасня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:13.09.2018
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:410
 
Ключевые слова:
Чемпионат мира Современное пятиборье Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме