https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Супрацоўніцтва паміж Узброенымі Сіламі Беларусі і Кітая інтэнсіўна развіваецца


Важнасць гэтага адзначыў міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў на мерапрыемстве з нагоды 91-й гадавіны ўтварэння Народна-вызваленчай арміі Кітая.
Паводле слоў міністра, цяпер актыўна развіваюцца такія сферы ваеннага супрацоўніцтва, як абмен вопытам у галіне будаўніцтва Узброеных Сіл, сумесная баявая падрыхтоўка, ваенная адукацыя і навука.

У гэтым годзе кітайская ваенная тэхніка прымала ўдзел у парадзе войскаў Мінскага гарнізона з нагоды святкавання Дня Незалежнасці Беларусі.

Акрамя таго, упершыню ў адным страі з беларускімі ваеннаслужачымі прайшла ўрачыстым маршам пешая каробка Народна-вызваленчай арміі Кітая.

"Бездакорная страявая выпраўка, дакладнасць і зладжанасць дзеянняў кітайскіх ваеннаслужачых выклікала захопленыя эмоцыі ў гледачоў, і гэта надоўга застанецца ў памяці", - сказаў Андрэй Раўкоў.

Ён таксама звярнуў увагу на тое, што народы дзвюх краін аб`ядноўвае гераічнае мінулае.

"Беларусь і Кітай, панёсшы шматлікія ахвяры, унеслі неацэнны ўклад у перамогу ў Другой сусветнай вайне. Толькі дзякуючы волі народа і цвёрдаму кіраўніцтву Кампартыі Кітая ў гэту краіну вярнуўся мір і магчымасць спакойна працаваць, развіваць эканоміку. За параўнальна кароткі тэрмін Кітай прайшоў значны шлях у ажыццяўленні мадэрнізацыі эканомікі, рэалізацыі палітыкі адкрытасці, а таксама значных рэформ і пераўтварэнняў ва Узброеных Сілах, стварыў сучасную армію, якая здольна даць адпор любому непрыяцелю", - сказаў міністр.

Андрэй Раўкоў таксама падкрэсліў, што НВАК цяпер праходзіць працэс рэфармавання, які плануецца завяршыць да 2020 года.

"Нацыянальныя Узброеныя Сілы Кітая з`яўляюцца не толькі надзейным гарантам суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы, але таксама ўносяць значны ўклад ва ўмацаванне рэгіянальнай міжнароднай бяспекі", - заявіў Андрэй Раўкоў.

27 ліпеня 2018, Мінск
Аліна Грышкевіч, БЕЛТА
 
Дата публикации:27.07.2018
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:456
 
Ключевые слова:
Китай Вооружённые силы Армия Сотрудничество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме