https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларуская хакейная зборная пакідае вышэйшы дывізіён чэмпіянату свету


Беларускія хакеісты пакідаюць топ-дывізіён чэмпіянату свету, у якім бесперапынна выступалі з 2005 года.
12 мая ў перадапошнім матчы групавога раўнда 82-га ЧС, які праходзіць у Даніі, зборная пад кіраўніцтвам в.а. галоўнага трэнера Сяргея Пушкова прайграла аўстрыйцам — 0:4 (0:1, 0:3, 0:0) і ўжо не зможа пакінуць апошняе месца ў групе А.

Шайбы закінулі Лайне Вівейрас (4.14), Канстанцін Камарэк (30.38, у большасці, асістэнт — Клеменс Унтэрвегер), Міхаэль Рафль (34.38, у большасці, Канстанцін Камарэк) і Дамінік Цвергер (39.36, у большасці, Штэфан Ульмер).

Штрафны час: 8 — 10 (Плат, 29.22, Фалькоўскі, 33.32, Лісавец, 38.47, Паўловіч, 59.42 — Обрыст, 13.34, Ульмер, 16.57, Шумніг, 25.06, Камарэк, 40.47, Петэр, 45.52).

Становішча каманд у групе А: Швецыя — 14 ачкоў (5 матчаў; розніца шайб 23-5), Расія — 10 (4; 23-4), Чэхія — 9 (5; 17-12), Швейцарыя — 9 (4; 14-9), Славакія — 8 (5; 12-12), Францыя — 6 (5; 12-18), Аўстрыя — 4 (6; 10-26), Беларусь — 0 (6; 4-29).

Група В: ЗША — 13 (5; 28-7), Канада — 10 (4; 26-6), Фінляндыя — 9 (4; 25-5), Латвія — 9 (5; 14-14), Данія — 8 (5; 10-15), Германія — 5 (5; 13-15), Нарвегія — 3 (5; 7-22), Паўднёвая Карэя — 0 (5; 3-42).

4 мая беларуская каманда — яшчэ пад кіраўніцтвам канадца Дэйва Льюіса — прайграла шведам — 0:5, 5 мая — французам — 2:6, а 7-га прапусціла шэсць шайб без адказу ад Расіі. Пасля гэтага Льюіс пакінуў каманду. 9 мая зборная саступіла швейцарцам — 2:5, 11-га — чэхам — 0:3.

Заключны матч яна правядзе 15 мая са Славакіяй.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 13 мая 2018
 
Дата публикации:13.05.2018
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:349
 
Ключевые слова:
Хоккей Чемпионат мира
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме