https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларускія шашысты выйгралі 7 медалёў на юніёрскім ЧС у Турцыі


Беларускія спартсмены заваявалі 7 медалёў на юніёрскім і кадэцкім чэмпіянаце свету па шашках-100, які завяршыўся ў турэцкім Ізміры, паведамілі ў Беларускай федэрацыі шашак.
У класічнай праграме срэбнымі прызёрамі сталі беларусы Яна Якубовіч і Вікторыя Нікалаева. Бронзавыя ўзнагароды заваявалі іх партнёры па камандзе Марыя Часнакова і Дар`я Нікіфарава.

У хуткай гульні чэмпіёнкай свету стала беларуска Яна Якубовіч. Георгій Выдзерка размясціўся на другім месцы, Вікторыя Нікалаева - на трэцім.

Упершыню на юніёрскім і кадэцкім чэмпіянаце свету быў падведзены камандны залік. Па выніках класічнай праграмы зборная Беларусі стала трэцяй, хуткай - другой.

4 лістапада 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.11.2019
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:230
 
Ключевые слова:
Чемпионат мира Шашки Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме