https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларус Куроўскі заваяваў срэбра моладзевага ЧС па цяжкай атлетыцы


У іспанскім Леоне завяршыўся чэмпіянат свету па цяжкай атлетыцы 2024 года сярод спартсменаў не старэйшых за 20 гадоў.
У заключны дзень турніру з беларускіх атлетаў на памост выходзіў Роберт Куроўскі, які выступае ў самай цяжкай вагавой катэгорыі — звыш 109 кг. Спаборніцтвы ў рыўку наш штангіст пачаў з паспяховых падыходаў на 165 і 170 кг, але не справіўся з вагой 175 кг. Зрэшты, больш за 170 кг не падняў ніводны з сапернікаў, таму Куроўскі стаў уладальнікам малога золата.

У другім практыкаванні Роберт здзейсніў удалыя спробы на 201, 209 і 212 кг, дзякуючы чаму выйграў яшчэ адзін малы медаль — на гэты раз срэбра. Адразу на 11 кг беларуса апярэдзіў Чы Ён Нам з Рэспублікі Карэя. Ён жа стаў чэмпіёнам свету-U20 у дваябор’і, набраўшы ў агульнай складанасці 383 кг. Сума Куроўскага аказалася на 1 кг менш, што прынесла яму срэбную ўзнагароду. Тройку прызёраў замкнуў Ашот Маўсісян з Арменіі (366 кг).

Такім чынам, на маладзёжным першынстве планеты нашы штангісты заваявалі тры асноўныя медалі (1-2-0) і шэсць малых узнагарод у асобных практыкаваннях (3-3-0). Раней абсалютным пераможцам спаборніцтваў у катэгорыі да 109 кг стаў Уладзіслаў Саковіч, а ў вазе да 96 кг Ігнат Паўлюкавец ва ўсіх заліках быў другім. Усяго беларускую дэлегацыю на моладзевым ЧС у Іспаніі прадставілі восем атлетаў: пяць хлопцаў і тры дзяўчыны.

Звязда, 27 верасня 2024
 
Дата публикации:27.09.2024
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:87
 
Ключевые слова:
Чемпионат мира Спорт в Беларуси Тяжёлая атлетика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме