https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Дзве срэбныя ўзнагароды заваявалі беларускія атлеты ў шосты дзень Сусветнай універсіяды


Сусветная універсіяда праходзиць у Тайбэі.
Беларус Павел Барэйша падняўся на другую прыступку п`едэстала ў кіданні молата. На лёгкаатлетычным стадыёне ў сектары для кідання сабраліся многія вядомыя атлеты, якія ў пачатку жніўня выступалі на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы ў Лондане.

Барацьба за ўзнагароды Сусветнай універсіяды разгарнулася паміж шасцю спартсменамі. У першай спробе Павел Барэйша адправіў молат на адзнаку 66 м 89 см, у той час як яго канкурэнты паказалі рэзультат за 70 м. Доўгі час беларус не мог зрабіць добрай спробы. Толькі ў пятым выхадзе ў сектар яго молат паляцеў на 77 м 98 см, што дало магчымасць Паўлу Барэйшу заняць другое месца.

Пераможцам універсіяды стаў дзеючы чэмпіён свету Павел Файдэк, які паказаў рэзультат 79 м 16 см. Бронзавую ўзнагароду заваяваў вядомы кідальнік з Малдовы Сяргей Маргіеў - 74 м 98 см.

Павел Барэйша другі раз запар заняў другое месца ў кіданні молата на Сусветнай універсіядзе, у 2015 годзе ў карэйскім Кванджу ён таксама быў у прызёрах.

У спаборніцтвах па цяжкай атлетыцы сярод жанчын у катэгорыі да 75 кг беларуска Дар`я Навумава стала другой. Яе рэзультат - 240 кг у дваябор`і (105 кг + 135 кг).

Срэбны прызёр Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра вяла ўпартую барацьбу з прадстаўніцай гаспадароў спаборніцтваў - Яа Чы-Лінь. Пасля першага практыкавання (рыўка) абедзве спартсменкі паказалі аднолькавы рэзультат (105 кг), але беларуска займала трэці радок у пратаколе, уступіўшы па ўласнай вазе. У штуршку, які лічыцца асноўным практыкаваннем для Дар`і Навумавай, яна падняла штангу вагой 130 кг супраць 126 кг у Яа Чы-Лінь, а ў другім выхадзе на памост замацавала свой поспех, справіўшыся з вагой у памеры 135 кг.

Пераможцам універсіяды ў катэгорыі да 75 кг стала цяжкаатлетка з КНДР Рым Ён Сім - 260 кг (115 кг +145 кг). Узнагароды Паўла Барэйшы і Дар`і Навумавай далі магчымасць папоўніць скарбонку студэнцкай зборнай у Тайбэі. Раней плывец Ілья Шымановіч заняў першае месца на дыстанцыі 100 м брасам, падзяліўшы вышэйшую прыступку п`едэстала з амерыканцам Эндру Уілсанам.

З трыма медалямі Беларусь падзяляе 23-е месца ў медальным заліку з Дамініканскай Рэспублікай. Лідзіруе каманда Рэспублікі Карэя - 56 узнагарод, з якіх 23 - залатыя.

24 жніўня 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:24.08.2017
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:749
 
Ключевые слова:
Универсиада Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме