https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Больш за 500 чалавек узялі ўдзел у масавым забегу ў парах у Мінску


У Мінску 26 жніўня прайшоў масавы забег у фармаце "1+1".
Больш за 500 чалавек пераадолелі дыстанцыю ў парку Перамогі ў парах: вопытныя спартсмены прыйшлі ў кампаніі з маладымі бегунамі, а пераможца паедзе ў Партугалію. Усе кіламетры аператар velcom перавядзе ў рублі і па выніках 10-дзённага сацыяльнага марафону накіруе ў дапамогу хворым дзецям.

Як паведамляюць арганізатары прабегу, бегуны пераадолелі дзве дыстанцыі: вопытныя — маршрут у 5 км, пачаткоўцы — кіламетровае кальцо. Шмат хто на гэтым не спыніўся і пайшоў на другі і трэці кругі. Большасць удзельнікаў прыйшлі парамі, усе астатнія пастараліся знайсці кампаньёна да пачатку старту або беглі ў адзіночку.

Самым хуткім у выніку аказаўся 27-гадовы трэнер па лёгкай атлетыцы Аляксандр Санько, які прабег пяцікіламетровы адрэзак за 15 хвілін 10 секунд. Ён атрымаў пуцёўку ў Лісабон на міжнародны бегавы рок-н-рол-марафон, яго спадарожніца — падарунак ад салона спартыўных трэнажораў. Пры гэтым усім удзельнікам дасталіся бясплатныя медалі.

Беларусы падчас забегу сумарна пераадолелі першыя тысячы кіламетраў, якія пойдуць у агульную скарбонку сацыяльнай акцыі "Выклік за 100 000: velcombegom". Калі ў найбліжэйшыя 10 дзён бегуны пераадолеюць ўсе 100 тыс. км, то velcom пералічыць 100 тыс. рублёў на рахунак Рэспубліканскай дзіцячай бальніцы медыцынскай рэабілітацыі, у якой праходзяць лячэнне дзеці з цяжкімі захворваннямі.

Прабегчы ў дапамогу дзецям можна і пасля забегу. Гэта можна зрабіць з 26 жніўня па 4 верасня ў любым пункце свету. Для гэтага трэба ўзяць на прабежку смартфон і зафіксаваць адлегласць з дапамогай любога фітнес-дадатку. Вынікі забегу ў выглядзе скрыншота c указаннем даты і кіламетражу неабходна выкласці ў сацсетку з хештэгам #velcombegom або # велкомбегом. Уклад кожнага ўдзельніка ўлічаць незалежна ад таго, колькі ён прабяжыць.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 26 жніўня 2017
 
Дата публикации:26.08.2017
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:878
 
Ключевые слова:
Марафон Благотворительность Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме