https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал парнага разраду тэніснага турніру ў Хобарце


Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка пасля паспяховага старту ў адзіночным разрадзе пераможна пачала выступленне і ў парных спаборніцтвах на турніры ў аўстралійскім Хобарце.
Сёння ў матчы 1/8 фіналу Сабаленка і расіянка Вераніка Кудзярметава абыгралі расійска-швейцарскі тандэм Натэла Дзаламідзэ / Ксенія Кноль - 6:1, 5:7, 10:6.

Цяпер у чвэрцьфінале Сабаленка і Кудзярметава сустрэнуцца з румынска-ўкраінскім дуэтам Ралука Алару / Вольга Саўчук. У 1/8 фіналу адзіночнага разраду Арына Сабаленка, якая займае 69-е месца ў сусветным рэйтынгу, заўтра згуляе з 35-й ракеткай планеты кітайскай тэнісісткай Чжан Шуай.

Пераможца іх сустрэчы ў паядынку за выхад у паўфінал будзе сапернічаць з украінкай Лесяй Цурэнка, у якой 43-я пазіцыя ў сусветным рэйтынгу.

Спаборніцтвы ў Хобарце завершацца 13 студзеня, пасля чаго вядучыя тэнісісты свету перабазіруюцца ў Мельбурн, дзе 15 студзеня пачнецца першы ў сезоне турнір серыі "Вялікага шлема" - адкрыты чэмпіянат Аўстраліі. Кваліфікацыйны раўнд Australian Open стартуе 10 студзеня.

9 студзеня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:09.01.2018
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:695
 
Ключевые слова:
Теннис Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме