https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларуска Лідзія Графеева заваявала бронзу ў біятлоне на Паралімпійскіх гульнях у Пхёнчхане


Беларуска Лідзія Графеева заваявала бронзавую ўзнагароду ў біятлоне на дыстанцыі 12,5 км для атлетаў з парушэннем апорна-рухальнага апарату на Паралімпійскіх гульнях у Пхёнчхане/
Лідзіі Графеевой удалося паказаць рэзультат 50 мін 57,0 сек, дапусціўшы толькі адзін промах пры стральбе. Хутчэй за Лідзію Графееву прабеглі пераможца Андрэа Эскау з Германіі (49 мін 41,2 сек) і сярэбраны прызёр Аксана Мастэрс з ЗША (50 мін 0,0 сек).

Для Лідзіі Графеевой бронзавы медаль зімовых Гульняў не першы ў калекцыі. У Пхёнчхане яна таксама заняла трэцяе месца ў біятлоне на дыстанцыі 6 км.

У медальным заліку беларускія паралімпійцы з дзесяццю ўзнагародамі, у тым ліку з трыма залатымі, займаюць восьмае месца. Лідзіруюць атлеты з ЗША, на рахунку якіх 23 узнагароды.

16 сакавіка 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:16.03.2018
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:523
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Паралимпиада Биатлон
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме