https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Азаранка вярнулася ў першую сотню рэйтынгу ВТА пасля гадавога перапынку


Пасля гадавога перапынку беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка вярнулася ў першую сотню рэйтынгу ВТА. З 2 красавіка яна займае 92-е месца супраць 186-га з 19 сакавіка па 1 красавіка і 204-га з 5 па 18 сакавіка.
На мінулым тыдні Азаранка дайшла да паўфіналу буйнога турніру ў Маямі (ЗША). Гэта былі яе другія спаборніцтвы пасля васьмімесячнай паўзы, выкліканай судовай цяжбай з бацькам яе дзіцяці: спартсменцы забаранілі вывозіць сына за межы штата Каліфорнія.

У сакавіку Азаранка выступіла на двух амерыканскіх турнірах, у Індыян-Уэлсе (штат Каліфорнія) і Маямі (Фларыда). У Індыян-Уэлсе яна выбыла ў другім крузе, але паднялася ў топ-200, які пакінула 25 верасня 2017 года (у топ-100 Азаранка адсутнічала з 3 красавіка мінулага года). На абодвух спаборніцтвах яна прайграла амерыканцы Слоан Стывенс (13-ты рэйтынг у Індыян-Уэлсе і 12-ты ў Маямі).

Беларуская тэнісістка заявілася на майскія турніры ў Мадрыдзе і Рыме, а таксама на адкрыты чэмпіянат Францыі, які стартуе неўзабаве пасля іх.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 2 красавіка 2018
 
Дата публикации:02.04.2018
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:682
 
Ключевые слова:
Теннис Спорт в Беларуси Виктория Азаренко
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме